Каханне і сэкс2121

«Яна чакала мільярдэра, а атрымала мільянера». Меган расчараваная ў прынцы Гары

Меган і Гары пажаніліся ў 2018 годзе. Калі Меган пазнаёмілася з прынцам, у яе, відавочна, былі вельмі «амерыканскія» ўяўленні пра сям'ю Гары: замкі, балі і бязмежнае багацце. «Яна чакала мільярдэра, а атрымала мільянера», — сказаў адзін з членаў каралеўскай сям'і журналістам, піша BILD.

Прынц Гары з жонкай Меган Маркл. Фота: Steve Parsons / WPA Pool / Getty Images

Мара пра жыццё прынцэсы павалілася неўзабаве пасля вяселля.

«Калі Меган даведалася, што Гары каштуе «ўсяго толькі» каля 20 мільёнаў фунтаў стэрлінгаў, яна зразумела, што павінна перагледзець свае здагадкі аб новай сям'і», — напісала Times.

Да таго ж, верагодна, яе муж не змог растлумачыць ёй, наколькі патрабавальная яго сям'я.

Вялікае расчараванне каліфарнійскай актрысы для каралеўскай сям'і было сакрэтам палішынеля. «Ні для каго ў палацы гэта не сюрпрыз. Меган мела зусім няправільнае ўяўленне пра тое, як Гары жыве…», — пацвердзіў BILD адзін з інсайдэраў.

Сваю незадаволенасць Меган спаганяла на супрацоўніках палаца, за што тыя празвалі яе «складанай герцагіняй».

«Меган хацела атрымаць цудоўнага мільярдэра прынца, каб яе славілі і абходжвалі як прынцэсу. Але яна хутка зразумела, што каралеўскае жыццё патрабуе шмат цяжкай працы і дысцыпліны», — кажа інсайдар. Ён перакананы, што менавіта зруйнаваныя надзеі сталі прычынай таго, што Меган так хутка спланавала свой пераезд у Каліфорнію.

Афіцыйна яна і Гары ўсё яшчэ пара, але ў студзені амерыканскія СМІ паведамлялі аб магчымым хуткім разводзе.

У каралеўскім палацы гэтыя паведамленні чытаюць з радасцю: «Мы ніколі не чыталі ранішніх газет так шмат і не атрымлівалі ад іх такога задавальнення. Нікому не падабаецца Меган», — сказаў інсайдар з палаца з бляскам у вачах, піша выданне.

Каментары21

  • Брудная зялёная паперка
    09.02.2025
    Слушна напісана: хацела атрымаць мільярды, а не мужчыну на ўсё жыццё.
  • даведка
    09.02.2025
    Чтобы стать женой миллиардера, нужно было выходить замуж за принца Николая...
  • і
    09.02.2025
    хто там учора - https://djuarocu2gf6z.cloudfront.net/361194 - бочкі каціў на нашых сціплых прынцэс ?

Цяпер чытаюць

Вылецела ў невядомым кірунку спікерка КР Анжаліка Мельнікава30

Вылецела ў невядомым кірунку спікерка КР Анжаліка Мельнікава

Усе навіны →
Усе навіны

У міліцыі назвалі памер хабару, які ўзяў намеснік дырэктара Беларускай чыгункі6

Мінчукі размятаюць свежы бярозавік1

Пуцін прапанаваў увесці знешняе кіраванне ва Украіне для правядзення выбараў і паабяцаў дабіць УСУ20

У міліцыі расказалі, як знайшлі забойцу двух чалавек у Рагачоўскім раёне1

305 рублёў за цукарніцу, 456 за заварнік: цэны ў анлайн-краме Свята-Елісавецінскага манастыра шакуюць19

Аперацыя па пошуку салдатаў ЗША, што праваліліся ў балота ў Літве, доўжылася ўсю ноч2

Гэты маленькі звярок можа раскрыць сакрэт барацьбы са старэннем6

«Рыхтавацца да найгоршага»: Макрон заявіў, што ў Парыжы абмяркоўвалі планы падтрымкі Украіны без ЗША2

Беларусы выкупілі пад Мінскам дзевяць участкаў, каб жыць цеснай кампаніяй. Адно месца яшчэ вакантнае18

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Вылецела ў невядомым кірунку спікерка КР Анжаліка Мельнікава30

Вылецела ў невядомым кірунку спікерка КР Анжаліка Мельнікава

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць