Ад рэдакцыі2121

Вы ў Польшчы? Значыць, лёгка можаце падтрымаць «Нашу Ніву» падаходным падаткам, не патраціўшы сваіх грошай. Вось як

Тыя, хто працуе афіцыйна ў Польшчы — незалежна ад таго, якое ў вас грамадзянства — пры падачы падатковай дэкларацыі за мінулы год могуць накіраваць 1,5% падаходнага падатку на дзейнасць грамадскіх арганізацый. Нічога свайго вы не патраціце — вы проста маеце права мэтава скіраваць частку ўжо сплачанага вамі падаходнага на тыя ці іншыя грамадскія мэты на ваш выбар. Калі ласка, падтрымайце падаткам «Нашу Ніву» ці беларускія ініцыятывы. Вось як гэта робіцца.

Ілюстрацыйны здымак. Фота: «Наша Ніва»

Падатковыя рэзідэнты Польшчы абавязаны штогадова падаваць падатковыя дэкларацыі — РІТ з 15 лютага па 30 красавіка. Аднак чым раней вы гэта зробіце, тым раней атрымаеце частку падатку, сплачанага за вас працадаўцам. 

Каб гэта зрабіць — неабходна зайсці на сайт podatki.gov.pl

Сайт даступны на трох мовах: польскай, англійскай і ўкраінскай. Пасля аўтарызацыі вы трапіце на epit.podatki.gov.pl, сістэма прапануе вам запоўніць неабходную форму. 

Для пачатку падачы дэкларацыі трэба націснуць на Złóż PIT. 

Падчас запаўнення дэкларацыі — галоўнае не прапусціць пункт «1,5% podatku dla OPP» (перадача 1,5% падатку, які падлягае выплаце грамадскай арганізацыі). 

Калі ласка, у полі «numer KRS wybranej organizacji» увядзіце нумар 0000507234 — ён адпавядае польскаму фонду-партнёру FaniMani, які дапамагае «Нашай Ніве» сабраць адсотак ад падатку.

Далей у полі «Cel szczegółowy do przekazania 1,5% podatku» трэба ўвесці лічбы 82197 — гэта наш ўнікальны нумар арганізацыі ў сістэме FaniMani.

Таму тут трэба быць максімальна пільнымі, бо калі вы не ўвядзеце гэтыя лічбы, то грошы пойдуць, але сістэма FaniMani не будзе ведаць, якой арганізацыі яны належаць.

Пасля пастаўце галачку «Wyrażam zgodę» (згодзен) націсніце кнопку «Zatwierdź» (зацвердзіць). Далей працягвайце запаўняць дэкларацыю і адпраўце яе ў канцы, калі ўсё запоўнена.

Такім простым і цалкам бясплатным для вас чынам вы можаце падтрымаць «Нашу Ніву» — бастыён беларушчыны і крыніцу інфармацыі для ўсіх нашых, і тут, і там.

Падрабязную інструкцыю, як падтрымаць «Нашу Ніву», калі вы працуеце ў Літве, можна знайсці тут

Бо мы з вамі і ёсць Беларусь.

Каментары21

  • Во
    15.02.2025
    Добра, падтрымаю.
  • Во
    15.02.2025
    а вы?, таварыш маёр, вы па сабе ўсіх не мерце, ды і дастаць беларусаў за мяжой рукі кароткія ў вас. Абцякайце.
  • э
    15.02.2025
    якое маё ррр !? калі мяне адразу ў падпаўкоўнікі праізвялі, як толькі з'явілася тут у вас. доблестьныя каментатары. забыліся ці што?

Цяпер чытаюць

Вылецела ў невядомым кірунку спікерка КР Анжаліка Мельнікава30

Вылецела ў невядомым кірунку спікерка КР Анжаліка Мельнікава

Усе навіны →
Усе навіны

У міліцыі назвалі памер хабару, які ўзяў намеснік дырэктара Беларускай чыгункі6

Мінчукі размятаюць свежы бярозавік1

Пуцін прапанаваў увесці знешняе кіраванне ва Украіне для правядзення выбараў і паабяцаў дабіць УСУ20

У міліцыі расказалі, як знайшлі забойцу двух чалавек у Рагачоўскім раёне1

305 рублёў за цукарніцу, 456 за заварнік: цэны ў анлайн-краме Свята-Елісавецінскага манастыра шакуюць19

Аперацыя па пошуку салдатаў ЗША, што праваліліся ў балота ў Літве, доўжылася ўсю ноч2

Гэты маленькі звярок можа раскрыць сакрэт барацьбы са старэннем6

«Рыхтавацца да найгоршага»: Макрон заявіў, што ў Парыжы абмяркоўвалі планы падтрымкі Украіны без ЗША2

Беларусы выкупілі пад Мінскам дзевяць участкаў, каб жыць цеснай кампаніяй. Адно месца яшчэ вакантнае18

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Вылецела ў невядомым кірунку спікерка КР Анжаліка Мельнікава30

Вылецела ў невядомым кірунку спікерка КР Анжаліка Мельнікава

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць