Чаму ўлады хочуць выціснуць былых палітзняволеных за мяжу?
Прапагандыст Аляксандр Шпакоўскі намякнуў, што адной з умоваў для вызвалення знакавых палітвязняў у перамовах з ЗША можа быць іх абавязковы выезд за мяжу. Але, як бачым, нават санітарцы з Пінска Алене Маўшук не далі застацца ў краіне пасля вызваленне і адвезлі да мяжы. «Наша Ніва» спытала ў аналітыка Валера Карбалевіча, чаму рэжым абраў такую тактыку.
Аляксандр Лукашэнка хоча задушыць любое вольнадумства ў краіне. Фота: AP/Pavel Bednyakov
Ідэя не новая
Прымусовы вываз апанентаў для рэжыму Лукашэнкі — практыка не новая. Яскравыя прыклады такім дзеянням — вываз Святланы Ціханоўскай у 2020-м.
Палітычны аглядальнік «Радыё Свабода» Валер Карбалевіч адзначае, што ў былых палітвязняў, па вялікім рахунку, асабліва няма іншага выбару, акрамя як выехаць за мяжу.
«Над імі стаіць жорсткі кантроль, іх увесь час цягаюць і не даюць спакойна жыць. Ёсць шмат выпадкаў, калі былых палітвязняў садзілі паўторна. Акрамя гэтага, такім людзям вельмі складана працаўладкавацца, бо іх нідзе не прымаюць», — адзначае аналітык.
Карбалевіч мяркуе, што ўладам прасцей выціснуць чалавека з краіны, чым выдаткоўваць рэсурсы на тое, каб пільна сачыць за ім і быць упэўненымі, што ён зноў не пачне весці пратэсную дзейнасць.
Валер Карбалевіч. Фота: «Наша Ніва»
Альтэрнатывай можа быць толькі публічнае раскаянне
Аналітык адзначае, што ўлады бачаць толькі два месцы для нелаяльных да іх: або яны знаходзяцца за мяжой, або сядзяць за кратамі.
«У краіне не павінна заставацца людзей з апазіцыйнымі поглядамі. У іх такая логіка. Альтэрнатывай, бадай, можа быць толькі публічнае раскаянне, і тады, магчыма, цябе прымуць.
Калі ў краіне фармуецца таталітарная сістэма, то такім людзям проста няма месца ў ёй. Тым больш, калі гаворка ідзе пра нейкія знакавыя фігуры.
Уявіце, што Віктар Бабарыка выходзіць на свабоду — і тут да яго вялікая цікавасць. Замежныя журналісты могуць да яго прыязджаць, пачынаюць аднаўляцца нейкія сувязі. Навошта ўладам такі клопат? Таму ім лепш выціснуць чалавека за мяжу», — тлумачыць логіку лукашыстаў аглядальнік.
Улады выбіраюць меншую з праблем
Пры гэтым Карбалевіч не адмаўляе, што вываз знакавых асоб за мяжу таксама мае свае мінусы, паколькі такія людзі пачынаюць актыўна раздаваць інтэрв'ю і выступаць супраць рэжыму.
Але гэта аналітык называе меншай праблемай для ўладаў, бо чым менш апанентаў Лукашэнкі знаходзіцца ў краіне, тым лепш для рэжыму.
«Калі ўлады сапраўды маюць нейкія дамоўленасці і хочуць размарозіць адносіны з Захадам, то для іх гэта даволі простае выйсце. Яны выпускаюць чалавека з турмы, нібыта выконваюць свае абавязкі, але пры гэтым адразу вывозяць яго з краіны».
Кажучы простымі словамі, улады ставяцца да сваіх апанентаў у стылі: няма чалавека ў краіне — няма праблемы.
Замежныя акцыі таксама не даюць Лукашэнку спакою
Пры гэтым Валер Карбалевіч лічыць, што нельга сцвярджаць, што ўлады не хвалюе тое, што беларусы робяць за мяжой.
«Яны змагаюцца з актыўнасцямі, якія адбываюцца за мяжой, бо мы бачым, якія рэпрэсіі яны чыняць у адносінах да людзей, якія выходзілі на акцыі за мяжой. Безумоўна, уладу гэта хвалюе, і яны даволі эфектыўна з гэтым змагаюцца — заводзяць крымінальныя справы, пагражаюць сваякам.
Акцыя 26 студзеня 2025 года ў Варшаве. Фота: Vasily Krestyaninov SOPA Images LightRocket via Getty Images
Такія актыўнасці нават за мяжой для Лукашэнкі непрыемныя. Але калі рэжым стаіць перад дылемай — лепш выціснуць за мяжу і, магчыма, атрымаць у будучыні ад гэтага нейкія дывідэнды, напрыклад, у выглядзе змякчэння санкцый, — то ўлады выбіраюць меншае зло.
Бо я згодны з меркаваннем, што калі і будуць перамены, то яны хутчэй за ўсё будуць выкліканыя знутры краіны, паколькі ўплыў на ўнутрыпалітычную сітуацыю людзей з-за мяжы змяншаецца. Гэта натуральны працэс, незалежна ад таго, колькі той ці іншы чалавек дасць інтэрв'ю».
Как я понимаю, власти и не сильно этого хотят! Но они могут. В этом разница.
пасядзіце трохy ў Беларускай (а яшчэ лепш ў імперскай , ў Масковіі ) НКВД вязніце... потым пішыце
19.02.2025
ТЫЯ хто вельмі супраць замярзання і вось такіх цяжкіх алеж пазітыўных крокаў , пасядзіце трохy ў Беларускай (а яшчэ лепш ў імперскай , ў Масковіі ) НКВД вязніце некалькі год потым пішыце . Добры плян, малюся каб Алесь і ўсе хлопцы з БНФ пагадзіліся, змагацца з маскоўскім імперыялізмам лепш з Украіны чым з Беларускай вязніцы . I ужо сёння пытанне былога (Беларускай) Смаленскага ваяводства трэба вырашаць ў ААН, ёсць (ў ААН) anti- каланіяльнае заканадаўства на гэты конт, вось чым трэба Паз'няку да Офісам нашым ўсім займацца . і Лукашэнкі гэта будуць падтрымліваць , безумоўна па сваім зачынным каналам каму цікава у мяне ёсць уся патрэбная юр. база.
Экс-палітвязень
20.02.2025
Пардон, а якога …. Карбалевіч і НН называюць гэнае лайно “улада”?! Ужо перагарнулі старонку 2001-2006-2010-2015-2020?
Цяпер чытаюць
Анжаліка Мельнікава вылецела з Польшчы ў Вялікабрытанію33
Менеджарка «Кока-колы», якая пайшла ў палітыку. Што вядома пра зніклую спікерку КР Анжаліку Мельнікаву99
Вылецела ў невядомым кірунку спікерка КР Анжаліка Мельнікава3030
Падрыў «Паўночнага патоку»: сталі вядомыя кулісы дзёрзкай дыверсіі, роля Залужнага і Польшчы2020
Вылецела ў невядомым кірунку спікерка КР Анжаліка Мельнікава30
Каментары