Грамадства66

«Пракурор сказаў, што мне трэба пакінуць Беларусь». Былая палітзняволеная Алена Маўшук расказала пра ўмовы свайго вызвалення

Жыхарка Пінска Алена Маўшук — адна з трох палітычных зняволеных, адпушчаных рэжымам Лукашэнкі 12 лютага. Выданне «Люстэрка» пагаварыла з ёй і даведалася, што ўмовай яе памілавання і вызвалення быў ад'езд з Беларусі. Дарогу да мяжы жанчына не бачыла, таму што канваіры надзелі на яе твар маску.

Алена Маўшук пасля вызвалення. Фота: Офіс Святланы Ціханоўскай

«Уладзіміраўна, ваша памілаванне разглядалася»

— Калі вы даведаліся, што вас вызваляюць?

— Усё гэта было спантанна. Я працавала на фабрыцы, вярнулася пасля першай змены, і мы ўсе пайшлі на вячэру. Да мяне падышоў кантралёр і сказаў: «Маўшук, пойдзем з намі». Мы прыйшлі ў атрад, мне сказалі вынесці ўсё — усе свае рэчы.

Дзяжурны памочнік начальніка калоніі павёў мяне ў штаб. Там быў пракурор, які сказаў: «Уладзіміраўна, ваша памілаванне разглядалася». Я вельмі знервавалася, таму што не зразумела: ці то яно разглядалася, ці то яшчэ толькі будзе разглядацца.

Пасля пракурор сказаў, што яно ўжо разгледжана, але з умовай, што мне трэба пакінуць Беларусь. Ён спытаў, ці былі ў мяне такія намеры. Я адказала, што ўжо прагаварыла тое, што не хачу жыць у Беларусі. Вось і ўсё. Я на волі.

— Ад'езд з Беларусі быў умовай вашага вызвалення? Так вам сказалі?

— Так. Гэта ўсё было вельмі хутка.

— Калі вы напісалі прашэнне аб памілаванні і як гэта адбылося?

— Мяне ніхто не прымушаў гэта зрабіць. Я вырашыла сама паспрабаваць. Напісала прашэнне ў ліпені 2024 года. Не была ўпэўненая, што ў мяне ёсць шанец, але падумала, што можа атрымацца.

«Пакуль мяне везлі да мяжы, я нічога не бачыла»

— Гэтую ноч вы правялі яшчэ ў калоніі ці вас кудысьці вывезлі?

— Адразу пасля вячэры мяне з рэчамі забралі. Я крыху пачакала, прыехала машына, і мяне павезлі ў Мінск. Уначы я знаходзілася ў СІЗА КДБ. Не ведаю, колькі я там часу правяла. Потым мяне забралі.

— Вас везлі ў службовай машыне сілавікоў?

— Пакуль мяне везлі да мяжы, я нічога не бачыла. Калі я выйшла з памяшкання, на мяне надзелі маску, і таму я нічога не бачыла.

— Да мяжы вас суправаджалі канваіры?

— Так. Ужо потым, калі мы прыехалі на мяжу, нас сустрэлі людзі, і з мяне знялі маску, вярнулі пашпарт.

Алена Маўшук пасля вызвалення з прадстаўніцай Аб'яднанага пераходнага кабінета па сацыяльнай палітыцы Вольгай Зазулінскай. Фота: Офіс Святланы Ціханоўскай

«Часам супрацоўнікі прасілі іншых асуджаных нешта мне падкінуць»

— Вы знаходзіліся ў папраўчай калоніі № 24 у Зарэччы. Апішыце мясцовыя ўмовы.

— Цяпер там ідзе рамонт. Але зімой было вельмі холадна, ацяпленне працавала дрэнна. Па ежы — ну, нядрэнна кормяць. Адразу было дрэнна, але апошнія два гады пачалі добра карміць.

— Якім было стаўленне наглядчыкаў да вас?

— Да мяне было вельмі прадузятае стаўленне. Я не вылазіла з ШІЗА, куды мяне ўвесь час саджалі. Часам супрацоўнікі прасілі іншых асуджаных нешта мне падкінуць. За гэта мяне адпраўлялі ў штрафны ізалятар. Таксама па іншых дробязях.

— Вас збівалі супрацоўнікі калоніі?

— Не, мяне не білі. Але вельмі цяжка было з медыцынскай часткай. Немагчыма было дамагчыся атрымання нейкіх лекаў або ўколаў.

У мяне пагоршыўся слых, я прасіла вывезці мяне ў гарадскую бальніцу, каб зрабіць здымак, але гэтага так і не зрабілі. Са зрокам таксама з'явіліся праблемы, але мяне праз гэта таксама не вывезлі. Яшчэ на мітынгу я атрымала траўму нагі, яна турбуе мяне вось ужо пяты год, і я не ведаю, што з ёй. Такое вось было абыходжанне.

48-гадовая Алена Маўшук знаходзілася за кратамі з 10 жніўня 2020 года. Маці трох дзяўчынак была затрыманая ў Пінску ў паслявыбарчую ноч падчас акцыі пратэсту. Прысуджаная да 6 гадоў пазбаўлення волі, пазбаўленая таксама бацькоўскіх правоў. Паводле звестак праваабаронцаў, скардзілася на гвалт у калоніі. Яе муж прысуджаны да 6,5 года пазбаўлення волі. 

Каментары6

  • Барадзед
    12.02.2025
    Все наладится. Со временем может дочек к себе в ЕС заберёт.
  • Ёсік
    12.02.2025
    Яна заклала выбухоўку, перабіла групу выхаванцаў у дзіцячым садку, атруціла 10 амапаўцаў? Б.яць, сівы вусаты мужык, што ты робіш, няўжо лічыш, што будзеш да другога прышэсьця сядзець на фатэлі.
  • Парадокс лукашыстаў
    12.02.2025
    Ёсік, дзіўна, што тыя хто выконвае злачынныя загады сапраўды вераць, што ён бессмяротны і ім за гэта нічога не будзе

Цяпер чытаюць

Хто той чацвёрты вайсковец ЗША, якога дагэтуль шукаюць? І які амаль супадае па ўзросце з амерыканцам, затрыманым пад Маладзечнам7

Хто той чацвёрты вайсковец ЗША, якога дагэтуль шукаюць? І які амаль супадае па ўзросце з амерыканцам, затрыманым пад Маладзечнам

Усе навіны →
Усе навіны

У Белавежскай пушчы зацвілі пралескі5

У Маскоўскім раёне сталіцы з'явіцца «Сад вершаў»

Чаму не зашкварна хадзіць на канцэрты Меладзэ — тлумачыць Лойка45

Герояў прапагандысцкага фільма пра эмігрантаў з ананімных акаўнтаў зазываюць вярнуцца ў Беларусь7

У Расіі абверглі інфармацыю пра новы небяспечны вірус

У Беларусь экстрадавалі кілера банды Марозава. Цяпер яго расстраляюць? А вось і не1

Вайсковую машыну з амерыканскімі вайскоўцамі, што затанула на палігоне ў Літве, дасталі

У Італіі затрымалі румынаў, што мянялі старыя беларускія купюры на еўра1

Трамп: Зяленскі хоча выйсці са здзелкі па мінералах15

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто той чацвёрты вайсковец ЗША, якога дагэтуль шукаюць? І які амаль супадае па ўзросце з амерыканцам, затрыманым пад Маладзечнам7

Хто той чацвёрты вайсковец ЗША, якога дагэтуль шукаюць? І які амаль супадае па ўзросце з амерыканцам, затрыманым пад Маладзечнам

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць