Моды2121

У Беларусі мароз — чыноўнікі дасталі свае шапкі ШМАТ ФОТА

Раніцай Аляксандр Лукашэнка прыехаў у калгас у Смалявіцкім раёне. Сёння ў тым рэгіёне марозна — уначы там было аж да -20 градусаў. Ратуючыся ад холаду, Лукашэнка насунуў на галаву шапку-фармоўку. Яна была модная ў часы яго маладосці.

Аляксандр Лукашэнка. Фота: БелТА

У шапках-фармоўках было модна хадзіць у 1980-я, яны лічыліся сімвалам дастатку і прэстыжу. Савецкія людзі бераглі іх як зрэнку вока: каб фармоўка не губляла форму, захоўвалі іх у шафах на трохлітровых слоіках.

Фармоўка нагадвае вушанку, але вушы і брылёк у яе не адварочваюцца. Аляксандр Лукашэнка насіў гэтую шапку ў першыя гады свайго прэзідэнцтва і некалькі разоў з'яўляўся ў ёй і пазней. 

Звычайна фармоўкі выраблялі з меху бабра, андатры, але былі і з норкі. Апошнія былі даступныя не для ўсіх, бо іх кошт мог дасягаць 300 савецкіх рублёў, тады як заробак звычайнага рабочага ў Саюзе складаў 100 рублёў.

Напрыклад, генеральны сакратар ЦК КПСС Леанід Брэжнеў насіў шапку з норкі. Лічыцца, што ён увёў моду на гэта футра, калі выйшаў у ёй на ​​трыбуну Маўзалея.

Да фармовак папулярнымі былі шапкі-піражкі, зробленыя з каракуля. Іх насілі ўсе члены Палітбюро. Мех шапкі часта падбіралі ў камплекце з каўнерам зімовага паліто.

Разам з Лукашэнкам у калгас прыехаў Леанід Заяц, старшыня камісіі Савета Рэспублікі па рэгіянальнай палітыцы і мясцовым самакіраванні. Яго шапку можна назваць «шапка-панчоха», яе носяць як мага вышэй. У выпрастаным выглядзе яна мае паўсферычную форму.

Леанід Заяц. Скрыншот: Пул першага

Іншыя топ-чыноўнікі былі ў зімовых шапках-кепках — старшыня Палаты прадстаўнікоў Ігар Сяргеенка, кіраўнік Рады бяспекі Аляксандр Вальфовіч і кіраўнік Адміністрацыі Лукашэнкі Дзмітрый Круты. 

Скрыншот: Пул першага
Скрыншот: Пул першага

Каментары21

  • Экспертка моды
    21.02.2025
    У Зайца гэта шапка-кандом, а не панчоха - папраўце!
  • Народ
    21.02.2025
    Што за калхозьнік у шапцы з вусамі? Дзесь гэту хару бачыў
  • ачмурэнна
    21.02.2025
    Хто знойдзе хоць адзін прывабны твар на гэтым групавым фота?

Цяпер чытаюць

Вылецела ў невядомым кірунку спікерка КР Анжаліка Мельнікава22

Вылецела ў невядомым кірунку спікерка КР Анжаліка Мельнікава

Усе навіны →
Усе навіны

Магутны землятрус у М'янме. Паніка ў Бангкоку2

У міліцыі назвалі памер хабару, які ўзяў намеснік дырэктара Беларускай чыгункі6

Мінчукі размятаюць свежы бярозавік1

Пуцін прапанаваў увесці знешняе кіраванне ва Украіне для правядзення выбараў і паабяцаў дабіць УСУ20

У міліцыі расказалі, як знайшлі забойцу двух чалавек у Рагачоўскім раёне1

305 рублёў за цукарніцу, 456 за заварнік: цэны ў анлайн-краме Свята-Елісавецінскага манастыра шакуюць19

Аперацыя па пошуку салдатаў ЗША, што праваліліся ў балота ў Літве, доўжылася ўсю ноч2

Гэты маленькі звярок можа раскрыць сакрэт барацьбы са старэннем6

«Рыхтавацца да найгоршага»: Макрон заявіў, што ў Парыжы абмяркоўвалі планы падтрымкі Украіны без ЗША2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Вылецела ў невядомым кірунку спікерка КР Анжаліка Мельнікава22

Вылецела ў невядомым кірунку спікерка КР Анжаліка Мельнікава

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць