Кіно11

Сталі вядомыя пераможцы сёлетняга кінафестывалю Берлінале

За галоўны прыз Берлінале на 75-м па ліку Берлінале 2025 года спаборнічалі 19 фільмаў. «Залатога мядзведзя» атрымаў фільм «Мары» рэжысёра з Нарвегіі Дага Ёхана Хаўгеруда. Гэты фільм — частка трылогіі (першыя дзве часткі называліся «Сэкс» і «Каханне»).

Нарвежскі рэжысёр Даг Ёхан Хаўгеруд з «Залатым мядзведзем». Фота: Clemens Bilan — Pool/Getty Images

У фільме-пераможцы расказваецца пра 17-гадовую Яану, якая закахалася ў сваю настаўніцу французскай мовы. Каб выказаць свае пачуцці, яна пачынае весці дзённік. Калі яе запісы знаходзяць маці і бабуля, то іхні першапачатковы жах змяняецца захапленнем ад таго, як добра Яана піша.

Вялікі прыз журы «Срэбраны мядзведзь» уручылі фільму «Блакітная сцежка» (O último azul) бразільскага рэжысёра Габрыэля Маскара. Ягоная гераіня адмаўляецца жыць у калоніі для пажылых людзей і кіруецца ў падарожжа па Амазоніі. 

Другога «Срэбнага мядзведзя» журы атрымала карціна «Паведамленне» (El mensaje) аргенцінскага рэжысёра і аператара венесуэльскага паходжання Івана Фунда. Гэта фільм пра дзяўчынку, якая валодае звышнатуральнымі здольнасцямі і здольная разумець мову жывёл.

Узнагароды таксама атрымалі:

  • за «творчы ўнёсак» — «Ледзяная вежа» (рэжысёр Люсіль Хадзіхалілавіч з Францыі);
  • за лепшы сцэнар — «Кантыненталь 25» (рэжысёр Раду Жудэ з Румыніі). Гераіня гэтага фільма, судовы прыстаў, перажывае з-за таго, што чалавек, якога яна высяляла з дому, скончыў жыццё самагубствам;
  • за найлепшую ролю другога плана — Эндру Скот за ролю ў фільме «Блакітны месяц» (рэжысёр Роберт Лінклейтэр);
  • за найлепшую галоўную ролю — аўстралійка Роўз Бірн за ролю ў фільме «Калі б у мяне былі ногі, я б цябе штурхнула» (рэжысёр Мэры Бранштэйн);
  • за найлепшую рэжысуру — кітайскі рэжысёр Хо Мэн за сямейную сагу «Жыццё на зямлі»;
  • за найлепшы дакументальны фільм — «Абдымаючы Ліат» Брэндана Крэмера. Гэта гісторыя ізраільцянкі, выкрадзенай баевікамі ХАМАС 7 кастрычніка 2023 года.

Прыз глядацкіх сімпатый у секцыі «Панарама» атрымаў фільм «Глухія» іспанскай рэжысёркі Евы Лібертад. Паводле яго сюжэту, глухая жанчына і яе партнёр без праблем са слыхам чакаюць нараджэння дачкі. Але ці будзе чуць яна?

Ганаровы «Залаты мядзведзь» за ўклад у кінамастацтва быў уручаны ў дзень адкрыцця фестывалю брытанскай актрысе Тыльдзе Суінтан. 

Сёлета ў Берлінале ўдзельнічаў таксама фільм беларускага рэжысёра Юрыя Сямашкі «Лебядзіная песня Фёдара Озерава», і ён таксама атрымаў узнагароду ад чытацкага журы нямецкай газеты Tagesspiegel. Гэтая ўзнагарода прысуджаецца з 2007 года найлепшаму фільму ў секцыі Forum Берлінскага кінафестывалю.

Каментары1

  • Расчараваны
    23.02.2025
    "Яана, якая закахалася ў сваю настаўніцу французскай мовы" - трэба прызнацца, што еўрапейскі кінематограф дэвальваваўся разам з еўрапейскімі палітыкамі. Дзе новая Тэтчэр са сталёвымі мужчынскімі геніталіямі, дзе годнае кіно? Як жа гэтая слінявая гамасяціна надакучыла.

Цяпер чытаюць

Вылецела ў невядомым кірунку спікерка КР Анжаліка Мельнікава30

Вылецела ў невядомым кірунку спікерка КР Анжаліка Мельнікава

Усе навіны →
Усе навіны

У міліцыі назвалі памер хабару, які ўзяў намеснік дырэктара Беларускай чыгункі6

Мінчукі размятаюць свежы бярозавік1

Пуцін прапанаваў увесці знешняе кіраванне ва Украіне для правядзення выбараў і паабяцаў дабіць УСУ20

У міліцыі расказалі, як знайшлі забойцу двух чалавек у Рагачоўскім раёне1

305 рублёў за цукарніцу, 456 за заварнік: цэны ў анлайн-краме Свята-Елісавецінскага манастыра шакуюць19

Аперацыя па пошуку салдатаў ЗША, што праваліліся ў балота ў Літве, доўжылася ўсю ноч2

Гэты маленькі звярок можа раскрыць сакрэт барацьбы са старэннем6

«Рыхтавацца да найгоршага»: Макрон заявіў, што ў Парыжы абмяркоўвалі планы падтрымкі Украіны без ЗША2

Беларусы выкупілі пад Мінскам дзевяць участкаў, каб жыць цеснай кампаніяй. Адно месца яшчэ вакантнае18

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Вылецела ў невядомым кірунку спікерка КР Анжаліка Мельнікава30

Вылецела ў невядомым кірунку спікерка КР Анжаліка Мельнікава

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць