Ежа22

Рэцэпты для шчаслівых уладальнікаў вафельніцы

Акрамя ўласна вафляў, якія падабаюцца і малым, і дарослым, вафельніцу можна выкарыстоўваць для гатавання і больш арыгінальных страў, прычым не толькі салодкіх, але і салёных. 

Waffle slices
Фота: Freepik.com

Калі вы займелі вафельніцу, вам таксама могуць стаць тэрмінова патрэбныя міксер і блендар, каб рабіць цеста. Таксама можа спатрэбіцца сіліконавы пэндзлік для размазвання масла і сіліконавыя шчыпцы для вымання вафель.

У астатнім — цяпер для вас адкрыта безліч магчымасцяў для гатавання простых і смачных страў. Прапануем некаторыя.

Класічныя бельгійскія вафлі

Спатрэбіцца:

  • 2 ¼ шклянкі мукі
  • 1 ст. лыжка соды
  • 3 сталовыя лыжкі цукру
  • ½ чайнай лыжкі солі
  • 1 чайная лыжка карыцы
  • 2 яйкі
  • ½ шклянкі алею
  • 2 кубкі малака
  • 1 чайная лыжка ванільнай эсэнцыі

Як гатаваць:

Злучыце сухія інгрэдыенты ў вялікай місцы. Узбіце яечныя бялкі ў моцную пену. Змяшайце яечныя жаўткі з маслам, малаком і ваніллю, затым дадайце ў муку. У канцы дадайце яечную пену і акуратна змяшайце ўсе разам. Выліце цеста на папярэдне разагрэтую вафельніцу, апырскайце алеем і выпякайце да залацістага колеру.

Амлет у вафельніцы

Спатрэбіцца:

  • 2 яйкі
  • 1 перац любога колеру
  • 1 мясісты памідор
  • 1 маленькая цыбуліна
  • 2 ст. л. малака

Як гатаваць:

Нарэжце гародніну невялікімі кубікамі. Узбіце яйкі з малаком і прыпраўце па смаку соллю і перцам. Дадайце гародніну да яек. Выліце апалонікам на змазаную тлушчам вафельніцу і выпякайце да гатоўнасці. Падавайце з салатай са свежай гародніны.

Курыная кесадзілля

Спатрэбіцца:

  • 2 саспелыя авакада
  • 2 ст. л. здробненай чырвонай цыбулі
  • 2 ст. л. соку лайма
  • 2 ст. л. нарэзаных памідораў
  • 5 ст. л. сечанай каляндры
  • 8 маленькіх тарцілляў
  • 1 1/3 шклянкі цёртага сыру
  • 180 г варанай курынай грудкі

Як гатаваць:

Разамніце мякаць авакада ў місцы відэльцам, дадайце цыбулю, сок лайма, памідоры, 1 чайную лыжку каляндры, соль і перац па смаку. Пакладзіце 1 тарціллю на паверхню папярэдне разагрэтай і змазанай маслам вафельніцы. Выкладзіце ў цэнтр 1/3 шклянкі сыру і раўнамерна размяркуеце яго, пакінуўшы па краі 1 см. Зверху пакладзеце ¼ курыцы, нарэзанай невялікімі кавалачкамі, і 1 чайную лыжку каляндры. Накрыйце ўсе другой тарцілляй і запякайце 2—3 хвіліны. Асцярожна зніміце кесадзіллю і прыгатуйце яшчэ тры такія ж з астатнімі інгрэдыентамі. Нарэжце трохкутнікамі і падавайце цёплымі з соусам з авакада.

Каментары2

  • Проза жыцця
    08.03.2025
    Няма вафельніцы - няма дадатковых кілаграмаў :)
  • Лявон
    08.03.2025
    Часам гатую дранікі ў вафельніцы) толькі бульбу трэба трактаваць на дробнай тарцы і сачыць за колькасьцю вады.

Цяпер чытаюць

Латушка: 25 сакавіка знікла спікерка КР Анжаліка Мельнікава6

Латушка: 25 сакавіка знікла спікерка КР Анжаліка Мельнікава

Усе навіны →
Усе навіны

Пуцін прапанаваў увесці знешняе кіраванне ва Украіне для правядзення выбараў і паабяцаў дабіць УСУ15

У міліцыі расказалі, як знайшлі забойцу двух чалавек у Рагачоўскім раёне1

305 рублёў за цукарніцу, 456 за заварнік: цэны ў анлайн-краме Свята-Елісавецінскага манастыра шакуюць19

Аперацыя па пошуку салдатаў ЗША, што праваліліся ў балота ў Літве, доўжылася ўсю ноч2

Гэты маленькі звярок можа раскрыць сакрэт барацьбы са старэннем5

«Рыхтавацца да найгоршага»: Макрон заявіў, што ў Парыжы абмяркоўвалі планы падтрымкі Украіны без ЗША2

Беларусы выкупілі пад Мінскам дзевяць участкаў, каб жыць цеснай кампаніяй. Адно месца яшчэ вакантнае18

У нейрасетку GPT дадалі візуальны генератар. Паглядзіце, што ён можа20

Кот пароды мэйн-кун стаў рэкардсменам Кнігі Гінеса дзякуючы свайму хвасту1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Латушка: 25 сакавіка знікла спікерка КР Анжаліка Мельнікава6

Латушка: 25 сакавіка знікла спікерка КР Анжаліка Мельнікава

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць