Грамадства11

Блогер Vadimati: Маё «пакаяннае» відэа сілавікі здымалі тры разы. І нічога не выйшла

У новым выпуску ТОКу былы палітзняволены Вадзім Ермашук, больш вядомы як блогер Vadimati, расказаў, як сілавікі спрабавалі зняць з ім прымусовае відэа — і чаму ў іх нічога не атрымалася.

Вадзім Ермашук

«Калі мяне затрымалі, таксама здымалі «пакаяннае» відэа. (…) Я ў вобразе дэпутата [быў]. У мяне летні вобраз: шорты-клетачка, кашулечка-клетачка, гальштук, кепка. І ў мяне сцяг. Гэта відэа тры разы запісвалі, — расказвае Вадзім Ермашук. —

Я ўстаў, і яны ўключылі камеру. Я кажу: «Сябры, беларусы, я не меў рацыю. Як я мог на гэты цудоўны сцяг сказаць такое слова — «анучка». Вы ведаеце, я люблю нашу краіну, я люблю нашу Беларусь». І ледзь не цалую гэты сцяг».

Як згадвае блогер, запісанае відэа міліцыянер пайшоў паказаць начальніку, а калі вярнуўся, то сказаў, што трэба перапісаць.

«Я зноў. А ён на мяне: «Слухай, а што ты неяк гуляеш?» — «Ведаеце, я вось у КВЗ заўсёды ўдзельнічаў. І ў мяне, калі ўключаецца камера, неяк [вось так] ідзе» — «А ты можаш спакойна сказаць?» — «Не ведаю, камера ўключаецца — і ўсё».

Карацей, тры відэа знялі. І што я там нагаварыў? Я не памятаю. Я быццам бы на калена [стаў] і потым рукі склаў: «А божачкі». Я ўжо чакаў, што яно выйдзе. Не выйшла», — расказвае блогер і заўважае, што тое відэа было яшчэ трэшовейшае за «хлопотное дельце».

Глядзіце цалкам:

Каментары1

  • даведка
    25.02.2025
    Начальника Щучинского РОВД, где его задерживали и снимали покаянный видос, совсем недавно поставили заместителем начальника УВД по идеологии и кадрам.

Цяпер чытаюць

Вылецела ў невядомым кірунку спікерка КР Анжаліка Мельнікава25

Вылецела ў невядомым кірунку спікерка КР Анжаліка Мельнікава

Усе навіны →
Усе навіны

Магутны землятрус у М'янме. Паніка ў Бангкоку2

У міліцыі назвалі памер хабару, які ўзяў намеснік дырэктара Беларускай чыгункі6

Мінчукі размятаюць свежы бярозавік1

Пуцін прапанаваў увесці знешняе кіраванне ва Украіне для правядзення выбараў і паабяцаў дабіць УСУ20

У міліцыі расказалі, як знайшлі забойцу двух чалавек у Рагачоўскім раёне1

305 рублёў за цукарніцу, 456 за заварнік: цэны ў анлайн-краме Свята-Елісавецінскага манастыра шакуюць19

Аперацыя па пошуку салдатаў ЗША, што праваліліся ў балота ў Літве, доўжылася ўсю ноч2

Гэты маленькі звярок можа раскрыць сакрэт барацьбы са старэннем6

«Рыхтавацца да найгоршага»: Макрон заявіў, што ў Парыжы абмяркоўвалі планы падтрымкі Украіны без ЗША2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Вылецела ў невядомым кірунку спікерка КР Анжаліка Мельнікава25

Вылецела ў невядомым кірунку спікерка КР Анжаліка Мельнікава

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць