У Мінску прадаюцца дзве самыя малыя кватэры. Але розніца ў цане — 17 тысяч даляраў
Адна кватэра знаходзіцца ў Масюкоўшчыне, другая — у Новай Баравой, піша Blizko.by.

У мінскай Масюкоўшчыне прадаецца кватэра ў доме, пабудаваным у 1970 годзе, прычым там быў капрамонт. Яе плошча — 21,4 кв.м, жылая — 11,7 кв.м, кухня — 5,3 кв.м. Балкона няма, санвузел сумешчаны.
На жаль, фатаграфій інтэр'еру няма, ёсць толькі план з тэхпашпарта, які паказвае, што ў кватэры маецца яшчэ і ўбудаваная шафа плошчай 0,3 кв.м.

Кватэра прадаецца за 40.500 даляраў, што складае 1.893 даляры за квадратны метр.
Крыху незвычайная кватэра прадаецца ў Новай Баравой. Адміністрацыйна гэта не Мінск, а вёска Копішча, але забудова шчыльна прымыкае да сталіцы.
Кватэра пазначана як «другаснае жыллё з рамонтам», пры тым, што завяршэнне ўзвядзення дома запланавана толькі на 2026 год (без ніякіх гарантый).
Гэта другі паверх 8-павярховага панэльнага дома. Агульная плошча — 19,6 кв.м, жылая плошча — 15,7 кв.м, балкон
Кухня тут аб'яднаная з жылой зонай. Кватэры яшчэ няма, але ёсць эскізны план будучага рамонту (таксама без ніякіх гарантый, што ўсё будзе менавіта так).

Цана — 57.462 даляры, што складае 2.932 даляры за кв.м.
Каментары