Меркаванні1818

Алексіевіч: Вось вы з’ехалі, паўмільёна людзей, як быццам вас і не было

Пра сённяшнюю сітуацыю ў Беларусі і пра беларускую эміграцыю паразважала пісьменніца, лаўрэтка Нобелеўскай прэміі Святлана Алексіевіч у інтэрв'ю літоўскаму LRT.

«Вельмі складана. Здавалася б, у маршах 2020 года было столькі людзей, столькі выходзіла на вуліцы. А цяпер, бачачы, што Лукашэнка ў гэтай сітуацыі перамог, Пуцін, які яму дапамог, перамог, людзі пачынаюць прыстасоўвацца да гэтага жыцця. Трэба ясна ўсведамляць гэта, не думаць, што ўсе маўчаць толькі са страху. Часам маўчаць, бо проста хочуць жыць».

Святлана Алексіевіч, якая з верасня 2020 года жыве ў Германіі, расказала, што атрымала ліст ад сяброўкі з Мінска.

«Было нейкае свята, і яна піша: «Ты ведаеш, на вуліцах столькі людзей, у якіх ёсць грошы, якія хочуць іх весела і прыемна патраціць. Рэстараны ўсе запоўненыя». І далей фраза: «Як быццам вас і не было. Вось вы з’ехалі, паўмільёна людзей, як быццам вас і не было».

А з’ехалі, вядома, самыя моцныя, самыя разумныя, тыя, хто хацеў іншую краіну і ведаў, і быў гатовы яе будаваць і змяняць. Вось гэта вельмі крыўдна — «як быццам вас і не было». Але застаецца надзея, што няма аднароднай масы людзей. Ёсць тыя, хто хоча патраціць грошы, добра пажыць. А ёсць маладое пакаленне».

«У мяне ўнучка, ёй 19 гадоў. Яны ўсе не хочуць заставацца дома, яны ўсе хочуць з’ехаць — гэта іх форма пратэсту. Паміраць яны не хочуць. І сядзець у турме яны таксама не хочуць, выйсці адтуль інвалідам, як цяпер выходзяць людзі — ніхто здаровым адтуль не вяртаецца.

Але, на жаль, улада ў старых, у людзей іншага светапогляду. Мы не паспелі ўзяць уладу. А маладыя яшчэ не дастаткова моцныя, каб яе змяніць. Адзіная надзея ў тым, што час яны не перамогуць. Час перамагчы немагчыма», —дадала пісьменніца.

Нагадаем, што ў пятніцу ў Вільні пройдзе сустрэча са Святланай Алексіевіч, таксама яна возьме ўдзел у Віленскай кніжнай выставе.

Каментары18

  • %
    26.02.2025
    Менавіта - як быццам вас і не было.
  • План Далласа
    26.02.2025
    Оно и хорошо что так думают. Я себя тоже приучают к мысли будто этих полкабанщиков и не было. Если бы не 20 год, то так бы и жил с иллюзиями что среди людей нахожусь, народ, нация и прочее.
  • р а д а р
    26.02.2025
    Не Вы а Мы

Цяпер чытаюць

Вылецела ў невядомым кірунку спікерка КР Анжаліка Мельнікава30

Вылецела ў невядомым кірунку спікерка КР Анжаліка Мельнікава

Усе навіны →
Усе навіны

Магутны землятрус у М'янме. Паніка ў Бангкоку2

У міліцыі назвалі памер хабару, які ўзяў намеснік дырэктара Беларускай чыгункі6

Мінчукі размятаюць свежы бярозавік1

Пуцін прапанаваў увесці знешняе кіраванне ва Украіне для правядзення выбараў і паабяцаў дабіць УСУ20

У міліцыі расказалі, як знайшлі забойцу двух чалавек у Рагачоўскім раёне1

305 рублёў за цукарніцу, 456 за заварнік: цэны ў анлайн-краме Свята-Елісавецінскага манастыра шакуюць19

Аперацыя па пошуку салдатаў ЗША, што праваліліся ў балота ў Літве, доўжылася ўсю ноч2

Гэты маленькі звярок можа раскрыць сакрэт барацьбы са старэннем6

«Рыхтавацца да найгоршага»: Макрон заявіў, што ў Парыжы абмяркоўвалі планы падтрымкі Украіны без ЗША2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Вылецела ў невядомым кірунку спікерка КР Анжаліка Мельнікава30

Вылецела ў невядомым кірунку спікерка КР Анжаліка Мельнікава

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць