Грамадства1414

Гігін расказаў, што зменіцца практыка пакарання за распаўсюд «экстрэмісцкіх» матэрыялаў

Лукашэнкаўскія эксперты збіраюцца ўрэгуляваць некаторыя моманты ў тым, што яны будуць лічыць злачынным распаўсюдам матэрыялаў, якія ўлады абвяшчаюць экстрэмісцкімі, а што — не. Пра гэта без дадатковых падрабязнасцяў напісаў прапагандыст і дырэктар Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Вадзім Гігін. 

Прапагандысты ў акупаваным Мелітопалі. Фота: Яўген Баліцкі

Якія менавіта гэта будуць змены, пакуль не вядома, але кантэкст спрэчкі дае надзею, што гаворка не пра закручванне гаек.

Увагу Гігіна і іншых прапагандыстаў прыцягнуў выхад кнігі расійскага імперскага гісторыка Аляксандра Дзюкава «Невядомая дакументальная спадчына Канстанціна Каліноўскага. З архіўных пошукаў 2022—2024 гадоў». Сярод крыніц, на якія спасылаецца Дзюкаў, — працы Сяргея Абламейкі, апублікаваныя на «Радыё Свабода», абвешчанага лукашэнкаўскімі ўладамі экстрэмісцкім.

Сярод прапагандыстаў сталі гучаць папярэджанні, што такую кнігу нельга набываць беларусам — бо гэта можа трактавацца як распаўсюд «экстрэмісцкіх» матэрыялаў. 

Супраць такога падыходу горача выступіў Рыгор Азаронак, які заўважыў, што «навуковае выданне, на тое і навуковае выданне, што ў ім дазваляецца, напрыклад, спасылацца на «Майн Кампф» пры даследаванні фашызму», — прывёў свой аргумент ён.

Тэлеграм-канал «Графач», звязаны з міністрам інфармацыі Маратам Маркавым, запярэчыў: у цяперашнім заканадаўстве няма ніякіх выключэнняў для навуковых ці нейкіх іншых мэтаў, таму фармальна кніга парушае заканадаўства Беларусі. 

Да абмеркавання далучыўся і Вадзім Гігін.

«Зараз якраз ідзе экспертная праца па ўпарадкаванні процідзеяння экстрэмісцкім матэрыялам. У выніку ўсе спрэчныя моманты будуць урэгуляваны, у тым ліку і парадак цытавання ў навуковых публікацыях», — адкрыў ён інсайд. 

У Беларусі распаўсюдам экстрэмізму лічыцца любая спасылка на незалежныя рэсурсы, якія ўлады абвяшчаюць экстрэмісцкімі.

Каментары14

  • Texas whiskey
    12.03.2025
    Все эти истории с арестами за лайки напоминают старый анекдот:

    Судят мужика за самогоноварение. Он говорит - "Да не варил я самогон!!!!"
    Судья возражает - "Как это так "не варил" когда при обыске у вас
    обнаружен самогонный аппарат!" Мужик орет - "Ну и что? Самогон-то
    я не варил" -"Нет, варил, раз аппарат имеете!" Мужик махнул рукой
    и говрит - " ну, тогда уж и за изнасилование судите." Все в шоке. -
    "А вы что, кого-то изнасиловали?" - "Нет, но аппарат имеется"
  • '
    12.03.2025
    Не суцешайце сябе. Толькі так званым афіцыйным прыхвасням рэжыму ды іх расейскім гаспадарам ”навукоўцам” рускамірцам і шавяністам дазволена ўсё, а іншым не дазволена нічога.
    Бо як жа лічыць ”распаўсюдам” інтэрвью Гардону ад ”сонцалікага што вышэй за бога” (які крышку ”перасядзеў”гадкоў на 30), што размешчана на афіцыйнай старонцы ягонай адміністрацыі? Ды і тая ж прапаганда рэжыму што дня займаецца ”распаўсюдам”. А тут яшчэ і ”браты рэжыму” (якія іх не лічаць за роўню, а толькі за халопаў рускага міру), расейскія вялікадзяржаўныя шавяністы што льюць бруд на ўсё беларускае на пераганкі з манкуртамі ад рэжыму.
    Таму толькі каста прыслугі рэжыму можа займацца ”распаўсюдам” паліваючы брудам ўсё што ім загадаюць з крамля ці з адміністрацыі пад сцягам ”заход над балотам”.
  • даведка
    12.03.2025
    Эйсмонт последние месяцы открыто называет в клубе Белсат, Нашу Ніву, Свабоду...

Цяпер чытаюць

Вылецела ў невядомым кірунку спікерка КР Анжаліка Мельнікава30

Вылецела ў невядомым кірунку спікерка КР Анжаліка Мельнікава

Усе навіны →
Усе навіны

Магутны землятрус у М'янме. Паніка ў Бангкоку2

У міліцыі назвалі памер хабару, які ўзяў намеснік дырэктара Беларускай чыгункі6

Мінчукі размятаюць свежы бярозавік1

Пуцін прапанаваў увесці знешняе кіраванне ва Украіне для правядзення выбараў і паабяцаў дабіць УСУ20

У міліцыі расказалі, як знайшлі забойцу двух чалавек у Рагачоўскім раёне1

305 рублёў за цукарніцу, 456 за заварнік: цэны ў анлайн-краме Свята-Елісавецінскага манастыра шакуюць19

Аперацыя па пошуку салдатаў ЗША, што праваліліся ў балота ў Літве, доўжылася ўсю ноч2

Гэты маленькі звярок можа раскрыць сакрэт барацьбы са старэннем6

«Рыхтавацца да найгоршага»: Макрон заявіў, што ў Парыжы абмяркоўвалі планы падтрымкі Украіны без ЗША2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Вылецела ў невядомым кірунку спікерка КР Анжаліка Мельнікава30

Вылецела ў невядомым кірунку спікерка КР Анжаліка Мельнікава

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць