Моды

Данатэла Версачэ сыходзіць з пасады крэатыўнай дырэктаркі Versace пасля 28 гадоў працы

Упершыню ў гісторыі дызайн Versace будзе распрацоўваць не хтосьці з вядомай італьянскай сям'і. Пасаду крэатыўнага дырэктара зойме Дарыё Вітале.

Данатэла Версачэ. Фота: donatella_versace, Mert Alas & Marcus Piggott / Instagram

Данатэла Версачэ цяпер будзе выконваць ролю амбасадаркі брэнда. Пра свой адыход з пасады крэатыўнай дырэктаркі яна напісала ў інстаграме.

«Для мяне было найвялікшым гонарам працягваць справу майго брата Джані. Ён быў сапраўдным геніем, але я спадзяюся, што ўва мне ёсць частка яго духу і зацятасці», — сказала яна.

Данатэла Версачэ адказвала за дызайны Versace з 1997 года — адразу пасля смерці яе брата Джавані.

Прычыны такіх зменаў у кампаніі Данатэла Версачэ не раскрыла, але The New York Times піша, што гэта можа быць звязана з рашэннем Capri Holdings, якому належыць кантрольны пакет акцый Versace, прадаць брэнд. Па чутках, цікавасць да Versace праяўляе Prada Group.

Пасаду крэатыўнага дырэктара Versace зойме Дарыё Вітале — 42-гадовы дызайнер з Неапаля. 1 красавіка ў Versace ён пераходзіць з брэнда Miu Miu, які належыць Prada.

Эмануэль Гінцбургер, генеральны дырэктар Versace з 2022 года, назваў Вітале «рэдкім талентам, які глыбока паважае сутнасць і каштоўнасці Versace і выразна разумее патэнцыял яго росту».

Каментары

Цяпер чытаюць

Вылецела ў невядомым кірунку спікерка КР Анжаліка Мельнікава22

Вылецела ў невядомым кірунку спікерка КР Анжаліка Мельнікава

Усе навіны →
Усе навіны

Магутны землятрус у М'янме. Паніка ў Бангкоку2

У міліцыі назвалі памер хабару, які ўзяў намеснік дырэктара Беларускай чыгункі6

Мінчукі размятаюць свежы бярозавік1

Пуцін прапанаваў увесці знешняе кіраванне ва Украіне для правядзення выбараў і паабяцаў дабіць УСУ20

У міліцыі расказалі, як знайшлі забойцу двух чалавек у Рагачоўскім раёне1

305 рублёў за цукарніцу, 456 за заварнік: цэны ў анлайн-краме Свята-Елісавецінскага манастыра шакуюць19

Аперацыя па пошуку салдатаў ЗША, што праваліліся ў балота ў Літве, доўжылася ўсю ноч2

Гэты маленькі звярок можа раскрыць сакрэт барацьбы са старэннем6

«Рыхтавацца да найгоршага»: Макрон заявіў, што ў Парыжы абмяркоўвалі планы падтрымкі Украіны без ЗША2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Вылецела ў невядомым кірунку спікерка КР Анжаліка Мельнікава22

Вылецела ў невядомым кірунку спікерка КР Анжаліка Мельнікава

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць