Памочнік Пуціна Мядзінскі хоча паставіць у Беларусі помнік Паскевічу — душыцелю паўстання 1830—31 гадоў
Былы міністр культуры Расіі абмеркаваў з кіраўніком адміністрацыі Лукашэнкі, якія помнікі варта паставіць у Беларусі.

Памочнік Уладзіміра Пуціна, кіраўнік Расійскага ваенна-гістарычнага таварыства Уладзімір Мядзінскі хоча паставіць у Беларусі помнікі расійскаму фельдмаршалу Івану Паскевічу і савецкаму маршалу Канстанціну Ракасоўскаму.
Гэтае пытанне ён абмеркаваў з кіраўніком адміністрацыі Лукашэнкі Дзмітрыем Крутым.
«Абмеркавалі ўстаноўку ў Беларусі помнікаў К.К.Ракасоўскаму і І.Ф.Паскевічу, абсталяванне мемарыяльных месцаў у Маскве і Мінску ў гонар Герояў Савецкага Саюза — ураджэнцаў Беларускай зямлі, сінхранізацыю выкладання гісторыі ў школе і іншыя праекты па захаванні гістарычнай памяці», — напісаў Мядзінскі ў сваім тэлеграм канале.
Мядзінскі паўдзельнічаў у адкрыцці ў Мінску помніка салдатам Расійскай імператарскай арміі, якія загінулі падчас Першай сусветнай вайны. На стэле размясцілі герб Расійскай імперыі.
Іван Паскевіч вядомы як душыцель Лістападаўскага паўстання 1830-31 гадоў, якое разгарнулася на тэрыторыях сучасных Польшчы, Беларусі і Літвы. Паўстанне было жорстка падаўлена, расійскія ўлады ліквідавалі ўсе прывілеі Каралеўства Польскага. На тэрыторыі сучаснай Беларусі пачалася русіфікацыя, уніяцкая царква была ліквідавана, многіх удзельнікаў паўстання саслалі ў Сібір, іншым прыйшлося эміграваць. У 1849 годзе ён падавіў і венгерскае нацыянальнае паўстанне ў Аўстрыйскай імперыі.
Ужо будучы імператарскім намеснікам у Польшчы, Паскевіч выкупіў у Румянцавых палацава-паркавы комплекс у Гомелі. Там у сямейнай пахавальні пахаваны астанкі царскага фельдмаршала.
Што стала з расійскімі помнікамі, якія імперыя ставіла ў нацыянальных правінцыях
У Мінску паставілі помнік з імперскім арлом. Адкрываць прыехаў памочнік Пуціна ФОТЫ
Ці мелі сэнс паўстанні XIX стагоддзя? А пратэсты 2020-га? Бунтаваць ці маўчаць? Дзейнічаць ці чакаць?
Яна пайшла да канца. Эмілія Плятэр: гераіня, роўных якой няма
Каментары
Наконт здрадніка Уніі Сямашкі Іоські мітрапаліта адтуль жа..усім таксама вядома