Грамадства3030

У Мінску паставілі помнік з імперскім арлом. Адкрываць прыехаў памочнік Пуціна ФОТЫ

Цырымонію асвячэння правёў кіраўнік Беларускай праваслаўнай царквы мітрапаліт Веніямін.

12 сакавіка 2025 года на Вайсковых могілках у Мінску быў адкрыты новы помнік салдатам Расійскай імператарскай арміі, якія загінулі падчас Першай сусветнай вайны. 

У мерапрыемстве прыняў удзел памочнік прэзідэнта Расіі і старшыня Расійскага ваенна-гістарычнага таварыства Уладзімір Мядзінскі, вядомы сваёй роллю ў прапагандысцкай дзейнасці Крамля.

Помнік расійскім салдатам на Вайсковых могілках. Фота: church.by
Імперскі герб на помніку расійскім салдатам на Вайсковых могілках. Фота: church.by

Помнік, усталяваны на брацкай магіле невядомых салдат, месціцца каля храма Аляксандра Неўскага і мае выгляд, які імітуе гістарычны. Гэта высокі абеліск з чорнага мармуру з крыжам на версе, рэльефным гербам Расійскай імперыі і надпісам:

«Здесь покоятся воины Русской императорйской армии, павшие при защите Отечества в 1915 году. Упокой, Господи, их души».

Надпіс на помніку, які сведчыць пра тое, што ён быў пастаўлены прапагандысцкім Расійскім ваенна-гістарычным таварыствам яшчэ ў 2024 годзе. Фота: church.by

Помнік быў пастаўлены яшчэ летась за кошт Расійскага ваенна-гістарычнага таварыства, пра што сведчыць надпіс на заднім баку помніка, але адкрыты ён быў толькі цяпер.

Ніякай асаблівай неабходнасці змяшчаць імперскую сімволіку на помніку не было, калі не лічыць ідэалагічнай працы расійскіх агентаў уплыву ў Беларусі. 

Мітрапаліт Веніямін асвячае помнік. Фота: church.by

Мітрапаліт Веніямін адзначыў, што месца пахавання доўгі час заставалася вядомым толькі старэйшым парафіянам царквы, але цяпер яно атрымала належнае ўшанаванне.

«Мы знаходзімся на брацкай магіле невядомых салдат Расійскай імператарскай арміі. Першая сусветная вайна доўгія гады лічылася забытай, і памяць пра яе герояў таксама была страчаная», — заявіў падчас цырымоніі Мядзінскі.

Цікава, што ў гэты ж дзень Мядзінскі паведаміў, што Расія працуе над сінхранізацыяй школьных падручнікаў па гісторыі з Беларуссю. Паводле яго слоў, расійскі бок ужо атрымаў прапановы і карэкціроўкі ад Інстытута гісторыі Акадэміі навук Беларусі, якія будуць улічаныя ў падручніках.

«Мы прынялі ўсе гэтыя парады, нешта падправілі, нешта ўдакладнілі», — сказаў памочнік Пуціна.

Памочнік Пуціна Уладзімір Мядзінскі на адкрыцці помніка расійскім салдатам. Фота: church.by

На цырымоніі мітрапаліт Веніямін уручыў Мядзінскаму «ўнікальную» ікону святога князя Аляксандра Неўскага «на знак падзякі за захаванне гістарычнай памяці».

Акрамя таго, медалямі святога Кірыла Тураўскага былі ўзнагароджаныя намеснік кіраўніка Кіраўніцтва справамі прэзідэнта Расіі па дзяржаўнай палітыцы ў гуманітарнай сферы Мікалай Аўсіенка і саветнік пасольства Расіі ў Беларусі Сяргей Афонін.

Гэта не першы выпадак, калі Расія праз культурныя і гістарычныя ініцыятывы ўзмацняе свой уплыў у Беларусі. Такія падзеі, як адкрыццё помнікаў і ўзгадненне падручнікаў, сведчаць пра імкненне Крамля да інфармацыйнага і ідэалагічнага дамінавання ў беларускім адукацыйным і грамадскім полі.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары30

  • Вера
    14.03.2025
    Рашка ўсё ж такі дойдзе да ручкі, бо дэградацыя эліт там відавочная. І тады ў беларусаў з'явіцца яшчэ адзін шанец на адраджэнне. Не адчайваемся, нараджаем дзяцей і выхоўваем іх у беларускіх традыцыях. Наша возьме!
  • Злобный вожык
    14.03.2025
    [Рэд. выдалена]
  • тутейшы
    14.03.2025
    бульдозером снести эту мерзость

Цяпер чытаюць

У Маладзечне ў пустым вагоне знайшлі 27-гадовага амерыканца, які нелегальна трапіў у Беларусь з Літвы10

У Маладзечне ў пустым вагоне знайшлі 27-гадовага амерыканца, які нелегальна трапіў у Беларусь з Літвы

Усе навіны →
Усе навіны

«Проста ў страўнік мышы заліваем дозу алкаголю». Навуковец — нясумна пра азэмпік, тлушч, алкаголь і змену генаў1

У Каардынацыйнай радзе стварылі працоўную групу па пытанні знікнення спікеркі Мельнікавай32

У Мурманску чалавек забраўся на дах шматпавярховіка і пачаў страляць. Яго нейтралізавалі толькі праз дзве гадзіны6

Былы дыпламат і былы дэпутат Савіных уляпаўся ў партыю Гайдукевіча11

«Я не жартую. Шмат хто хоча, каб я гэта зрабіў». Трамп не выключыў, што пойдзе на трэці тэрмін25

5+ спосабаў падтрымаць і падзякаваць «Нашай Ніве» — некаторыя з іх не будуць каштаваць вам ні капейкі5

«Удар па Tesla» — праціўнікі Маска пратэставалі ва ўсім свеце7

Палкоўнік арміі ЗША пра пошук зніклых вайскоўцаў у Падброддзі: За 24 гады службы я не бачыў нічога падобнага12

На World Press Photo перамог фатограф-ваенкар ТАСС, які здымаў захоп Марыупаля. А вось што абурыла грузінаў

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Маладзечне ў пустым вагоне знайшлі 27-гадовага амерыканца, які нелегальна трапіў у Беларусь з Літвы10

У Маладзечне ў пустым вагоне знайшлі 27-гадовага амерыканца, які нелегальна трапіў у Беларусь з Літвы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць