Грамадства2727

У злітай размове сілавікі абмяркоўваюць, як адсочваюць людзей па лакацыі мабільнага тэлефона. Надзейна схавацца з ім складана

«Кіберпартызаны» апублікавалі аўдыязапіс праслухоўкі тэлефонных размоў двух сілавікоў, якія спрабавалі знайсці «няўлоўнага» аўтара палітычных надпісаў на адным з будынкаў у Салігорску.

Відэа пераказвае выданне «Зеркало».

Так, мясцовая міліцыя ўжо выкарыстала ўсе звыклыя метады, напрыклад ператрусы ў актывістаў і нават устаноўку фотапасткі (не дапамагло). Сілавікі вырашылі звярнуцца да апошняй зачэпкі — даных білінгу мабільных тэлефонаў — і даволі падрабязна апісваюць, як збіраюцца шукаць магчымага падазраванага.

«За гэту ноч там шахнулі. Так крыўдна»

Злітая размова адбылася ў маі 2021 года. Размаўлялі Вадзім Канапацкі, на той момант — намеснік начальніка Салігорскага РАУС, і Ігар Качалаў, намеснік начальніка крымінальнай міліцыі УУС Мінскага аблвыканкама.

Праблема была ў тым, што нехта зноў размаляваў будынак «Эдэльвейс гэты б***». «Эдэльвейс», хутчэй за ўсё, гэта мясцовае ўнітарнае прадпрыемства, якое займаецца рамонтам і будаўніцтвам. Такія размалёўкі, зробленыя адной і той жа рукой, знайшлі ўжо трэці раз. Першы выпадак адбыўся ў ноч з 13 на 14 студзеня, другі — 4 сакавіка, на Дзень міліцыі, трэці — у маі 2021 года.

Надпісы былі палітычнага характару, у апошнім выпадку згадваліся «Лука» і «фашызм». Па гэтым факце было ўзбуджана крымінальная справа па артыкуле «Хуліганства».

Сілавікі абмяркоўваюць месца здарэння — салігорскі мікрараён Памесце, які фактычна з'яўляецца часткай Старобіна. Канапацкі адзначае, што сітуацыя дрэнная, таму што аўтара надпісаў знайсці не атрымліваецца, хаця «тая ж рука, той жа почырк».

«Я браў у БТПР (Беларускае таварыства паляўнічых і рыбаловаў) гэтыя фотапасткі. Выставіў іх 8-га чысла, але літаральна два дні таму мне пазваніў гэты бэтэпээравец і сказаў: «Яны мне патрэбныя, паляванне пачынаецца, рыбалоўства». Я іх зняў, і за гэту ноч там шахнулі. Так крыўдна, бл**», — скардзіцца Канапацкі.

«Цалкам тэрарызуем, лупім ператрусы»

Канапацкі падрабязна тлумачыць, як яны перабіралі магчымых падазраваных.

«Памесце мы поўнасцю тэрарызавалі, лупілі вобшукі. Праверылі сістэму АІС «Беспарадкі» — у нас там адзін з Памесця і сем са Старобіна. Па «Маяку» глядзелі — ніхто [з іх] у гэты перыяд часу ў соты пакрыцця не фіксаваўся. Па ператрусах — вось сёння была інфармацыя, што нібыта БЧБ-сцяг ёсць. Ну, правялі [ператрус], але не тое паліто, адразу адчуваецца. Будзем абладжваць, тэрарызаваць далей. Пакуль толькі так.»

Таксама сілавікі спрабавалі звязаць інцыдэнт з удзельнікамі страйкама «Беларуськалія».

«Тут я ўжо прывязваю гэта да страйкама. Мы ж затрымалі гэтага Бокуна (Анатоля Бокуна, лідара стачкама «Беларуськалія»), далі яму 30 сутак. І ў страйкаме [заявілі]: «Вось, зноў рэпрэсіі». І вось літаральна на наступны дзень з’явіліся гэтыя надпісы — зноў «Лука», «фашызм».

Далей ідзе размова пра магчымасць праверкі «Маяка», спецыяльнай базы сілавікоў, з дапамогай якой без запыту да аператараў яны могуць атрымліваць інфармацыю пра тое, якія апараты і сім-карты знаходзяцца ў пэўным раёне.

«Мы можам гэтых страйкамаўцаў па «Маяку» праверыць? Можа, нехта рухаўся ў тым кірунку?» — пытаецца Качалаў.

«Мы ўжо глядзелі. Мы глядзелі тых, хто можа быць здольны на гэта. Але гэтыя страйкамаўцы ўжо разумнейшыя за нас у плане тэлефонаў».

Па словах Канапацкага, праверылі ўсіх людзей з Памесця, хто раней быў у полі зроку міліцыі: «І «двойку» мы ім рабілі, і шманалі іх». Аднак усе яны аказаліся недатычнымі да палітычных надпісаў.

«Гэта адзінае, за што можна зачапіцца»

На другім аўдыязапісе Качалаў прапануе канкрэтную стратэгію пошуку аўтара надпісаў:

— Я вось сяджу, думаю. А што, калі па «Маяку» паглядзець канкрэтныя даты [калі з’яўляліся надпісы]. У нас жа ночы вядомыя?

— Так, вядомыя. Мы ўжо развівалі заданне наконт гэтага. Я хацеў заданне на ДЗАПД (Дэпартамент забеспячэння аператыўна-пошукавай дзейнасці Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь) даць. Мы дадзім яго, але вялікі будзе вельмі аб'ём, таму што…

— Не-не ведаеш, што. У нас ёсць тры канкрэтныя даты. Давай, давай. Няхай будзе вялікі аб'ём. Але ўсё роўна гэтую працу трэба пачынаць. У нас нічога няма пакуль. Гэта адзінае, за што можна ўчапіцца, ад чаго можна скакаць. Давай мы выберам гэты вялікі аб'ём. Мы ж разумеем з табой цудоўна, што гэта адны і тыя ж людзі будуць.

— Гэта сто працэнтаў, таму што почырк ідэнтычны.

— Або ж адзін і той жа чалавек. Вось нам трэба тры разы, каб былі… З трох дзён мы выкінем усё, пакінем толькі тыя тэлефоны, якія тры разы патрапілі ў гэтую соту. <…> Людзі з'язджалі. Вось паглядзіш, у цябе будзе вельмі мала тэлефонаў, якія спяць тут. <…> А яшчэ недзе размалёўкі былі падобныя?

— Ну, вось менавіта такі почырк, ідэнтычны пакуль не знайшлі. Я ўжо таксама гэтым азадачыўся. Падымаю зараз усё, што ў мяне ёсць па крымінальных справах, па адміністрацыйных. Але пакуль, каб сказаць «гэта тое ж самае» — па літарах, па сэнсе — пакуль няма. Усюды нешта недзе падобнае, але не тое самае, скажам так. А тут дакладна бачна, што гэта адна рука.

— Ну, ясна. Давай усё ж… Усё роўна пачынаць няма з чаго.

Чым скончылася гэтая гісторыя і ці знайшлі настойлівага аўтара надпісаў — невядома.

Наколькі проста сілавікам знайсці чалавека па лакацыі мабільнага тэлефона?

Нагадаем, што SIM-карта беларускага мабільнага аператара дазваляе сілавікам (і не толькі ім) вызначыць дакладнае месцазнаходжанне яе ўладальніка праз спецыяльную базу «Маяк».

Мабільны тэлефон з SIM-картай увесь час падключаецца да бліжэйшых вышак сувязі. Тэхналогія, якую выкарыстоўвае аператар, і колькасць сотавых вышак у пэўнай мясцовасці ўплываюць на дакладнасць вызначэння месцазнаходжання абанента.

Звычайна, калі ў зоне знаходзяцца мінімум тры вышкі, аператар можа вызначыць лакацыю з дакладнасцю да аднаго кіламетра.

«Калі ў спецслужбаў ёсць сімка, або IMEI тэлефоннага апарата, то тут усё роўна, ён уключыць гэтую сімку ў іншым апараце або апарат проста ўключаць з іншай сімкай. Кантралююцца дзве рэчы: сім-карта і апарат.

Як толькі ён іх уключае, гэта фіксуецца праз спецыяльныя праграмы, і такім чынам выдаецца яго лакацыя — дзе ён знаходзіцца, прыкладна сота. І тады ўжо можна ўключаць праслухоўванне або па IMEI апарата, або па сімцы. І ўжо шукаць яго і затрымліваць. Сота — гэта, прыкладна, круг у кіламетр, — тлумачыў заснавальнік BYPOL Аляксандр Азараў.

Сім-карта дазваляе сілавікам вылічаць месцазнаходжанне чалавека. Расказваем, як гэта працуе і што зрабіць, каб сябе засцерагчы

Як схаваць месцазнаходжанне тэлефона

Калі мэта — цалкам схаваць сваю геалакацыю ў Беларусі, то адзіны шлях — не карыстацца тэлефонам з сім-картай (і не мець яго пры сабе). Лепш за ўсё выкарыстоўваць для выхаду ў інтэрнэт «чыстую» прыладу, у якую да гэтага не ўстаўлялася сім-карта беларускага (або расійскага) аператара. Проста выключыць тэлефон — недастаткова бяспечная мера. Нават выключаная прылада працягвае абменьвацца інфармацыяй з навакольным светам.

Каментары27

  • Памятайце!!!!!!
    15.03.2025
    Для тых, хто "у бронецягніку" паўтараю цытату з артыкула:
    "Нават выключаная прылада працягвае абменьвацца інфармацыяй з навакольным светам."
  • Бесхрыбетныя
    16.03.2025
    Каб яны так фальсіфікацыі на "выбарах" раследвалі
  • Джо Кокер
    16.03.2025
    [Рэд. выдалена]

    [Зрэдагавана]

Цяпер чытаюць

Пасля знікнення спікеркі Мельнікавай няма доступу да рахункаў Каардынацыйнай рады16

Пасля знікнення спікеркі Мельнікавай няма доступу да рахункаў Каардынацыйнай рады

Усе навіны →
Усе навіны

Як выглядае топ-25 беларускіх гарадоў па колькасці насельніцтва. Новыя лічбы2

Віцебскія чыноўнікі пераблыталі колеры на сцягу Расіі ФОТАФАКТ4

Бензін даражэе трэці тыдзень запар

За мінулы год насельніцтва Беларусі скарацілася на 47 тысяч чалавек5

З вайсковай дэлегацыяй Мінабароны ў М'янме на чале з Хрэніным усё ў парадку4

Як мінімум 43 рабочыя апынуліся пад заваламі будынка ў Бангкоку

Магутны землятрус у М'янме. Паніка ў Бангкоку2

У міліцыі назвалі памер хабару, які ўзяў намеснік дырэктара Беларускай чыгункі6

Мінчукі размятаюць свежы бярозавік1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пасля знікнення спікеркі Мельнікавай няма доступу да рахункаў Каардынацыйнай рады16

Пасля знікнення спікеркі Мельнікавай няма доступу да рахункаў Каардынацыйнай рады

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць