Грамадства3030

«Мы вінаватыя. У гэтай вайне ёсць і наша віна». Журналісты Washington Post пабывалі ў Гомельскай вобласці

Журналісты амерыканскага выдання наведалі Новую Гуту ў Гомельскай вобласці на беларуска-ўкраінскай мяжы. У сваім рэпартажы яны падзяліліся некаторымі меркаваннямі мясцовых жыхароў аб сітуацыі ў краіне, іх адносінах да вайны і да Расіі.

На пункце пропуску «Новая Гута». Фота: БелТА

У сваім рэпартажы журналісты The Washington Post апісваюць настроі ў прыгранічнай Новай Гуце. Раней па трасе ў гэтым населеным пункце ў пікавыя дні праязджалі 15 тысяч чалавек і 7 тысяч машын.

Жыхары Новай Гуты, паводле аўтараў рэпартажу, глыбока шкадуюць пра вайну і з панурымі тварамі згадвалі свой шок у тую ноч тры гады таму, калі калоны расійскай бранятэхнікі прайшлі праз населены пункт, а ў небе рваліся ракеты. Некаторыя баяцца, што вайна можа паглынуць і Беларусь.

Мясцовая жыхарка распавяла, што ў вёсцы баяцца, што Беларусь можа паўтарыць лёс Украіны:

«Хто не звяртае на гэта ўвагі, таму ўсё роўна. А тыя, хто разумеюць, баяцца, што Беларусь ператворыцца ў маленькую Расію».

Як кажа жанчына, яе сястра ва Украіне перастала падтрымліваць сувязь пасля пачатку вайны. Такія гісторыі сустракаюцца і ў іншых жыхароў вёскі, у якіх ёсць сваякі па той бок мяжы.

«Мы вінаватыя. У гэтай вайне ёсць і наша віна», — цытуе выданне словы мясцовай жыхаркі.

Памежнікі ж, з якімі далі пагаварыць журналістам, не асуджалі нападу Расіі на Украіну.

«Нам тут не пашанцавала з нашай гісторыяй», — цытуюць словы памежніка Андрэя аўтары рэпартажу. — «У гэтай вайне загінула так шмат людзей. Пралітую кроў забудуць толькі праз некалькі пакаленняў».

Андрэй дадаў, што ўкраінцы павінны зразумець: супраціўленне Расіі бессэнсоўнае — яны ніколі не мусілі спадзявацца на перамогу ў гэтай вайне. У часы глабальнай нестабільнасці, адзначыў ён, малыя краіны павінны выбіраць большых партнёраў.

Антон Быкоўскі, прэс-сакратар Дзяржаўнага памежнага камітэта Беларусі, у размове з журналістамі выказаўся ў падобным духу: «Калі сярэдні брат ваюе са старэйшым, малодшыя браты робяць усё, каб у сям’і быў парадак і не было разладу».

Замежных журналістаў розных выданняў арганізавана вазілі на пункт пропуску «Новая Гута» 28 студзеня 2025 года.

Каментары30

  • .
    16.03.2025
    Назва артыкула чытаецца, як журналісты нібыта выбачаюцца за вайну.
    Не першы раз такія сэнсавыя дэвіяцыі ў загалоўках.
  • Поцык
    16.03.2025
    То, что наши пограничники на стороне России, это не новость. Каждый беларусский военный несёт прямую ответственность за то, что происходит в Украине.
  • Янка
    16.03.2025
    "Памежнік Андрэй" - гэта вахцёр, але ў ніякім разе не абаронца мяжы. Падобныя тыпы гатовыя служыць любому акупанту, а Беларусь ім па барабану. Таму ім дакладна няма месца ў войску Беларусі.

Цяпер чытаюць

Вылецела ў невядомым кірунку спікерка КР Анжаліка Мельнікава30

Вылецела ў невядомым кірунку спікерка КР Анжаліка Мельнікава

Усе навіны →
Усе навіны

Магутны землятрус у М'янме. Паніка ў Бангкоку2

У міліцыі назвалі памер хабару, які ўзяў намеснік дырэктара Беларускай чыгункі6

Мінчукі размятаюць свежы бярозавік1

Пуцін прапанаваў увесці знешняе кіраванне ва Украіне для правядзення выбараў і паабяцаў дабіць УСУ20

У міліцыі расказалі, як знайшлі забойцу двух чалавек у Рагачоўскім раёне1

305 рублёў за цукарніцу, 456 за заварнік: цэны ў анлайн-краме Свята-Елісавецінскага манастыра шакуюць19

Аперацыя па пошуку салдатаў ЗША, што праваліліся ў балота ў Літве, доўжылася ўсю ноч2

Гэты маленькі звярок можа раскрыць сакрэт барацьбы са старэннем6

«Рыхтавацца да найгоршага»: Макрон заявіў, што ў Парыжы абмяркоўвалі планы падтрымкі Украіны без ЗША2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Вылецела ў невядомым кірунку спікерка КР Анжаліка Мельнікава30

Вылецела ў невядомым кірунку спікерка КР Анжаліка Мельнікава

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць