Культура

Ілюстрацыя беларускага мастака з’явілася ў The New York Times

Мінскі жывапісец і стрыт-арт мастак Дзмітрый Кашталян праілюстраваў адзін з артыкулаў The New York Times, прысвечаны птушкам Дадо, заўважыў Chrysalis Mag.

Дзмітрый Кашталян. Фота: dkashtalyan / Instagram

Арт-дырэктар The New York Times палічыў, што стыль беларускага мастака найбольш пасуе для артыкула пра птушку Дадо.

Артыкул «Аб чым нам кажа Дадо праз 300 год пасля свайго вымірання». Скрыншот: The New York Times

Дзмітрый Кашталян распавёў Chrysalis Mag, што супрацоўніцтва з буйным амерыканскім выданнем яму прапанаваў адзін з арт-дырэктараў, які сочыць за творчасцю мінскага ілюстратара.

«Для гэтага артыкула я стварыў некалькі розных эскізаў. Камандзе выдання спадабаўся адзін з іх, і мы разам давялі яго да розуму. Яны прапанавалі вельмі дакладныя і выйгрышныя змены, што палепшыла агульны канцэпт і захавала мне прастору як аўтару», — распавёў ён.

Да The New York Times Кашталян маляваў для іншых заходніх выданняў: Harper's Magazine, Technology Review, AFAR Media, Entertainment Weekly.

Дзмітрый Каштялян — мастак з Мінска, аўтар некалькіх графіці ў горадзе. Кашталян займаецца творчасцю больш за 20 гадоў і працуе ў дэталізаванай тэхніцы «датворк» ці «пуантылізм».

Графіці Дзмітрыя Кашталяна «Малпа ў пасуднай краме» ў Мінску. Фота: kashtalyan.com

Каментары

Цяпер чытаюць

Спікерка КР Анжаліка Мельнікава таемна вылецела ў Лондан — і прапала30

Спікерка КР Анжаліка Мельнікава таемна вылецела ў Лондан — і прапала

Усе навіны →
Усе навіны

Магутны землятрус у М'янме. Паніка ў Бангкоку2

У міліцыі назвалі памер хабару, які ўзяў намеснік дырэктара Беларускай чыгункі6

Мінчукі размятаюць свежы бярозавік1

Пуцін прапанаваў увесці знешняе кіраванне ва Украіне для правядзення выбараў і паабяцаў дабіць УСУ20

У міліцыі расказалі, як знайшлі забойцу двух чалавек у Рагачоўскім раёне1

305 рублёў за цукарніцу, 456 за заварнік: цэны ў анлайн-краме Свята-Елісавецінскага манастыра шакуюць19

Аперацыя па пошуку салдатаў ЗША, што праваліліся ў балота ў Літве, доўжылася ўсю ноч2

Гэты маленькі звярок можа раскрыць сакрэт барацьбы са старэннем6

«Рыхтавацца да найгоршага»: Макрон заявіў, што ў Парыжы абмяркоўвалі планы падтрымкі Украіны без ЗША2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Спікерка КР Анжаліка Мельнікава таемна вылецела ў Лондан — і прапала30

Спікерка КР Анжаліка Мельнікава таемна вылецела ў Лондан — і прапала

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць