Грамадства2525

Беларускія сілавікі зламалі рэбры і хрыбетнік коміку Астаніну падчас затрымання ў Беларусі

Беларускія сілавікі так жорстка затрымлівалі коміка Арцемія Астаніна, што зламалі рэбры і хрыбетнік яму падчас затрымання. Расійскі комік быў абвешчаны ў Расіі ў вышук за жарты пра ўдзельнікаў СВА. Астанін спрабаваў збегчы праз Беларусь. 

Пра цяжкія траўмы — зламаныя рэбры і хрыбетнік — паведаміў адвакат гумарыста ў судзе пры абранні меры стрымання. На фоне траўмы ў Астаніна пачаліся праблемы з лёгкімі, піша Mash.

17 сакавіка ў Беларусі быў затрыманы комік Арцемій Астанін і перададзены ў Расію. У РФ супраць яго завялі крымінальную справу за жарты. Паводле расійскага СК, на канцэрце Астанін «выказваў негатыўныя і абразлівыя каментары на адрас удзельніка спецыяльнай ваеннай аперацыі». 

Крыміналку супраць коміка завялі, імаверна, праз жарт, у якім Астанін распавядае, як у пераходзе метро ён сутыкнуўся з мужчынам, які страціў ногі. Комік не згадвае вайну, але кажа, што мужчына без ног «на міне падарваўся».

Беларускія ж сілавікі пасля затрымання прычапілі на затрыманага стэндапера мясарубку. Арцемій Астанін жартаваў пра адзін з расійскіх рэгіёнаў, дзе маці загінулых акупантаў атрымалі ў падарунак мясарубкі. Але насамрэч, такая гісторыя сапраўды была. У Мурманскай вобласці «Адзіная Расія» падарыла маці загінулых удзельнікаў вайны мясарубкі — у партыі сцвярджаюць, што жанчыны самі пра гэта папрасілі.

Каментары25

  • Уроды
    19.03.2025
    Ебу*ие
  • Федзя
    19.03.2025
    Заставь колхозного дурака Богу молиться. )))
  • Толькі Zянон!
    19.03.2025
    Вы не разумееце, з лукашыстамі трэба дамаўляцца!

Цяпер чытаюць

Латушка: 25 сакавіка знікла спікерка КР Анжаліка Мельнікава2

Латушка: 25 сакавіка знікла спікерка КР Анжаліка Мельнікава

Усе навіны →
Усе навіны

У міліцыі расказалі, як знайшлі забойцу двух чалавек у Рагачоўскім раёне1

305 рублёў за цукарніцу, 456 за заварнік: цэны ў анлайн-краме Свята-Елісавецінскага манастыра шакуюць18

Аперацыя па пошуку салдатаў ЗША, што праваліліся ў балота ў Літве, доўжылася ўсю ноч2

Гэты маленькі звярок можа раскрыць сакрэт барацьбы са старэннем5

«Рыхтавацца да найгоршага»: Макрон заявіў, што ў Парыжы абмяркоўвалі планы падтрымкі Украіны без ЗША2

Беларусы выкупілі пад Мінскам дзевяць участкаў, каб жыць цеснай кампаніяй. Адно месца яшчэ вакантнае18

У нейрасетку GPT дадалі візуальны генератар. Паглядзіце, што ён можа20

Кот пароды мэйн-кун стаў рэкардсменам Кнігі Гінеса дзякуючы свайму хвасту1

Пуцін гістарычна аргументаваў планы Трампа анексаваць Грэнландыю3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Латушка: 25 сакавіка знікла спікерка КР Анжаліка Мельнікава2

Латушка: 25 сакавіка знікла спікерка КР Анжаліка Мельнікава

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць