Свет77

Зяленскі: З Трампам абмяркоўвалі перадачу ЗША Запарожскай АЭС

«Пуцін не жадае спынення агню, пакуль украінскія войскі застаюцца пад Курскам», — заявіў прэзідэнт Украіны.

Фота: Christopher Furlong / Getty Images

Прэзідэнт Украіны паразмаўляў па Zoom з журналістамі і, у прыватнасці, адказаў на пытанне, што Дональд Трамп меў на ўвазе, калі казаў пра перадачу ўкраінскай энергетыкі ва «ўладанне» ЗША. Гаворка пра гэта ўзгадвалася ў некалькіх заявах з Вашынгтона пасля тэлефоннай размовы прэзідэнтаў дзвюх краін.

«Мы гаварылі толькі пра адну электрастанцыю, якая знаходзіцца пад расійскай акупацыяй», — сказаў Зяленскі. З адказу вынікала, што мелася на ўвазе Запарожская АЭС.

Таксама Зяленскі заявіў, што расійскі прэзідэнт Уладзімір Пуцін «не хоча спынення агню, пакуль нашы войскі знаходзяцца на тэрыторыі Курскай вобласці».

Адказваючы на пытанне пра анансаваную сустрэчу прадстаўнікоў Украіны і ЗША ў Саудаўскай Аравіі для абмеркавання дэталяў частковага спынення агню, Зяленскі сказаў, што яна можа адбыцца «ў пятніцу, суботу або нядзелю».

Падчас прэс-канферэнцыі Зяленскаму, на здзіўленне журналістаў, патэлефанаваў прэзідэнт Францыі Эмануэль Макрон. Зяленскі сказаў, што яны размаўляюць кожны дзень. «Мы часта доўга гаворым. Раз на дзень. Пасля нашай размовы я яму ператэлефаную», — сказаў ён.

Каментары7

  • Н
    20.03.2025
    Filipp, ты наіўны ід**т ці проста на акладзе?
  • Идиоту
    20.03.2025
    Filipp, так иди помоги рашистам выбить оттуда украинцев. Твой Путин уже поклал 1 миллион русских ванек, не хватает только еще одного Филипа, чтобы «переговоры состоялись».
  • Дзіцячы сад
    20.03.2025
    Сам Пуцін не жадае вывесці рускія войскі з тэрыторыі Украіны?
    І спыніўся б агонь без дзіцячага "жадаю - жадаю".

Цяпер чытаюць

Вылецела ў невядомым кірунку спікерка КР Анжаліка Мельнікава30

Вылецела ў невядомым кірунку спікерка КР Анжаліка Мельнікава

Усе навіны →
Усе навіны

У міліцыі назвалі памер хабару, які ўзяў намеснік дырэктара Беларускай чыгункі6

Мінчукі размятаюць свежы бярозавік1

Пуцін прапанаваў увесці знешняе кіраванне ва Украіне для правядзення выбараў і паабяцаў дабіць УСУ20

У міліцыі расказалі, як знайшлі забойцу двух чалавек у Рагачоўскім раёне1

305 рублёў за цукарніцу, 456 за заварнік: цэны ў анлайн-краме Свята-Елісавецінскага манастыра шакуюць19

Аперацыя па пошуку салдатаў ЗША, што праваліліся ў балота ў Літве, доўжылася ўсю ноч2

Гэты маленькі звярок можа раскрыць сакрэт барацьбы са старэннем6

«Рыхтавацца да найгоршага»: Макрон заявіў, што ў Парыжы абмяркоўвалі планы падтрымкі Украіны без ЗША2

Беларусы выкупілі пад Мінскам дзевяць участкаў, каб жыць цеснай кампаніяй. Адно месца яшчэ вакантнае18

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Вылецела ў невядомым кірунку спікерка КР Анжаліка Мельнікава30

Вылецела ў невядомым кірунку спікерка КР Анжаліка Мельнікава

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць