Здароўе55

Дыягнастычная загадка: пасля аперацыі 17-гадовы падлетак мог гаварыць толькі на замежнай мове

Пры выхадзе з наркозу пасля аперацыі на калене юнак часова страціў здольнасць размаўляць на сваёй роднай мове.

Ілюстрацыйны здымак: South_agency / Getty Images

Пра дзіўны выпадак у сваёй практыцы паведамілі дактары з Нідэрландаў. 17-гадовы хлопец быў дастаўлены ў бальніцу для правядзення аперацыі на калене пасля траўмы, атрыманай падчас гульні ў футбол.

Аперацыя прайшла паспяхова, але калі ён апрытомнеў пасля наркозу, то загаварыў выключна па-англійску і настойліва сцвярджаў, што знаходзіцца ў ЗША. Да гэтага выпадку ён выкарыстоўваў англійскую мову толькі на ўроках у школе.

Падлетак не пазнаваў сваіх бацькоў і не мог гаварыць або разумець гаворку на сваёй роднай нідэрландскай мове.

Паводле справаздачы дактароў, у яго не было гісторыі псіхічных разладаў ці іншых медыцынскіх захворванняў у сям’і за выключэннем некалькіх выпадкаў дэпрэсіі па матчынай лініі. Да аперацыі ён гаварыў на паўднёвагаландскім дыялекце. У яго не было ніякіх сваякоў у англамоўных краінах, і ён не наведваў у апошні час такія краіны.

Медсястра, якая першай заўважыла, што пацыент размаўляе па-англійску, спачатку не надала гэтаму значэння, мяркуючы, што падлетак перажывае дэлірый абуджэння — стан спантаннай дэзарыентацыі, які часам узнікае пасля выхаду з наркозу.

Аднак калі праз некалькі гадзін ён усё яшчэ не мог сказаць ніводнага слова на нідэрландскай мове, дактары выклікалі псіхіятрычную кансультацыю.

Падчас абследавання псіхічнага стану, якое праводзілася прыблізна праз 18 гадзін пасля аперацыі, псіхіятрычная група выявіла, што падлетак быў спакойны і ўважлівы. Ён мог адказваць на пытанні, але толькі па-англійску з нідэрландскім акцэнтам. Пазней ён пачаў даваць кароткія адказы на нідэрландскай мове, але гэта яму давалася цяжка.

Неўролаг не выявіў у пацыента ніякіх адхіленняў падчас поўнага неўралагічнага абследавання.

Падлетак змог свабодна загаварыць на роднай мове прыкладна праз 24 гадзіны пасля аперацыі. Гэта адбылося ў момант, калі яго наведалі сябры.

Паколькі пацыент самастойна аднавіў здольнасць гаварыць на нідэрландскай, дактары не сталі праводзіць дадатковыя нейрапсіхалагічныя тэсты, электраэнцэфалаграму або іншыя сканаванні мозгу. Праз тры дні пасля аперацыі яго выпісалі.

Дактары паставілі юнаку дыягназ сіндром замежнай мовы (FLS) — рэдкі стан, пры якім чалавек раптоўна і міжволі пачынае размаўляць на іншай мове замест роднай.

Аўтары справаздачы адзначылі, што гісторыя з юнаком у Нідэрландах — першы задакументаваны выпадак гэтага сіндрому ў падлетка. Усяго яны ў навуковай літаратуры знайшлі восем іншых падобных выпадкаў, у якіх пацыент не проста размаўляў з замежным акцэнтам, а цалкам пераходзіў з роднай мовы на тую, якую вывучыў пазней у жыцці. Усе пацыенты не былі білінгвамі з дзяцінства.

Гэта важнае адрозненне, бо існуе таксама сіндром замежнага акцэнту (FAS), пры якім чалавек захоўвае родную мову, але гаворыць з незвычайнай інтанацыяй, што стварае ўражанне іншамоўнага акцэнту. Гэты рэдкі феномен часта, але не заўсёды, звязаны з пашкоджаннем мозгу.

Дакладная прычына ўзнікнення сіндрому невядомая, аднак ёсць звесткі, што ён можа з’яўляцца пасля наркозу. Аўтары даследавання адзначаюць, што ўздзеянне анестэтыкаў на кагнітыўныя функцыі, а таксама працэс іх вывядзення з цэнтральнай нервовай сістэмы могуць выклікаць дэлірый абуджэння. Таму дакладна невядома, ці з’яўляецца FLS самастойным разладам або проста адной з формаў гэтага дэлірыя.

Каментары5

  • Беспрацоуны бедарус з ЕЗ
    21.03.2025
    Вылячым родную Беларусь!, чому обавяскова на беларускай, а чому не на украинскай? Гэта ж самая самая нацыянальная мова нашых продкау, якия яшчэ чёрная мора капали.
  • Абу
    21.03.2025
    Пфф! Тут ва ўсёй краіны такі дыягназ. Бо шмат разоў ламалі праз калена. А зараз і самі радыя.
  • Смешно
    21.03.2025
    Вылячым родную Беларусь!, Где вы тут нацию увидели?

Цяпер чытаюць

Вылецела ў невядомым кірунку спікерка КР Анжаліка Мельнікава30

Вылецела ў невядомым кірунку спікерка КР Анжаліка Мельнікава

Усе навіны →
Усе навіны

У міліцыі назвалі памер хабару, які ўзяў намеснік дырэктара Беларускай чыгункі6

Мінчукі размятаюць свежы бярозавік1

Пуцін прапанаваў увесці знешняе кіраванне ва Украіне для правядзення выбараў і паабяцаў дабіць УСУ20

У міліцыі расказалі, як знайшлі забойцу двух чалавек у Рагачоўскім раёне1

305 рублёў за цукарніцу, 456 за заварнік: цэны ў анлайн-краме Свята-Елісавецінскага манастыра шакуюць19

Аперацыя па пошуку салдатаў ЗША, што праваліліся ў балота ў Літве, доўжылася ўсю ноч2

Гэты маленькі звярок можа раскрыць сакрэт барацьбы са старэннем6

«Рыхтавацца да найгоршага»: Макрон заявіў, што ў Парыжы абмяркоўвалі планы падтрымкі Украіны без ЗША2

Беларусы выкупілі пад Мінскам дзевяць участкаў, каб жыць цеснай кампаніяй. Адно месца яшчэ вакантнае18

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Вылецела ў невядомым кірунку спікерка КР Анжаліка Мельнікава30

Вылецела ў невядомым кірунку спікерка КР Анжаліка Мельнікава

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць