Міністр абароны Украіны Рустэм Умераў вечарам паведаміў пра заканчэнне перамоваў паміж украінскай і амерыканскай дэлегацыямі.

Рустэм Умераў. Фота: сацсеткі
«Завяршылі сустрэчу з амерыканскай камандай. Размова была канструктыўная і змястоўная — абмеркавалі ключавыя пытанні, у тым ліку ў сферы энергетыкі. Задача Прэзідэнта Украіны Уладзіміра Зяленскага — дасягненне дастойнага і працяглага міру для нашай краіны і людзей, а значыць і для ўсёй Еўропы. Мы працуем над тым, каб гэта стала рэальнасцю», — напісаў ён.
Каментары