Патрабуецца сабраць 6700 еўра.

«Сябра ініцыятыўнай групы Святланы Ціханоўскай Антаніна Канавалава за сваю пазіцыю Антаніна была арыштаваная і асуджаная на пяць з паловай гадоў зняволення. Яе муж, Сяргей Ярашэвіч, таксама апынуўся за кратамі. Іх дзеці, Ваня і Насця, былі вымушаныя з’ехаць з Беларусі разам з бабуляй і ўвесь гэты час заставаліся без бацькоў», — паведамляе «Байсол».
У калоніі Антаніна перанесла цяжкія ўмовы ўтрымання, якія моцна паўплывалі на здароўе — зрок пагоршыўся настолькі, што знаходзячыся ў калоніі, яна атрымала інваліднасць. Нягледзячы на ўсё, яна захавала сілу духу і веру ў лепшае. У сакавіку 2025 года ёй удалося выехаць у бяспечную краіну і ўпершыню за 1555 дзён абняць сваіх дзяцей.
Зараз Антаніна пачынае жыццё з нуля. З Беларусі ёй давялося з’язджаць толькі з дакументамі. Каб адаптавацца ў новай краіне і поўнасцю клапаціцца пра дзяцей, ёй неабходная наша падтрымка. Антаніне патрэбныя сродкі на базавыя рэчы: тэлефон і камп’ютар, каб яна магла вырашаць бытавыя пытанні, мець сувязь з лекарамі, знайсці працу і падтрымліваць кантакт з блізкімі.
«Таксама ёй неабходна прайсці поўнае медыцынскае абследаванне — гады зняволення моцна падарвалі яе здароўе, але лекары даюць невялікі шанец на частковае аднаўленне зроку пры ўмове тэрміновай дыягностыкі і магчымай аперацыі».
Сума збору
- €6700
- €1500 — забяспечыць неабходныя сродкі сувязі (тэлефон і камп’ютар) для інтэграцыі ў новае грамадства і падтрымання сувязі з блізкімі,
- €2000 — прайсці медыцынскае абследаванне і лячэнне, асабліва для аднаўлення зроку,
- €700 — арганізаваць транспарціроўку сабакі з Беларусі, з якой дзеці эмацыйна звязаныя,
- €2500 — сродкі на жыццё і адаптацыю ў новай краіне.
Каментары