Каханне і сэкс22

Сем правілаў сяброўства, якія запатрабаваныя і ў каханні

Даследаванні паказваюць, што правілы сяброўства могуць палепшыць рамантычныя адносіны.

Ілюстрацыйнае фота: Наша Ніва

Сямейныя пары, якія пражылі разам шмат гадоў, сцвярджаюць, што партнёр — найлепшы сябар. Вынікі апытання амаль 8 тысяч рэспандэнтаў у Вялікабрытаніі паказалі, што задаволенасць жыццём была прыкладна ў два разы вышэйшай сярод людзей, якія сказалі, што іх сужэнец быў таксама іх лепшым сябрам.

Метааналіз вынікаў 112 даследаванняў пацвердзіў, што рамантычныя адносіны становяцца мацнейшымі і глыбейшымі, калі партнёры падтрымліваюць і паважаюць адзін аднаго ў першую чаргу як сябры.

Даян Барф, псіхолаг і псіхааналітык, вырашыла праверыць, ці можа дружба дапамагчы ўмацаванню шлюбу.

Яна папрасіла некалькі пар апісаць у пяці-сямі сказах, чаго яны чакаюць ад сваіх сяброў. Затым яны павінны былі абмеркаваць гэтыя чаканні са сваім сужэнцам, каб адказаць на пытанні: чаму яны гэтага чакаюць ад сваіх сяброў? Што адбудзецца, калі іх сябар не выканае «патрабаванні» і падвядзе іх? А што, калі самі аўтары гэтых паведамленняў не адпавядаюць стандартам?

У працэсе абмеркавання партнёры выявілі, што, пры наяўнасці некаторых адрозненняў, іх спісы шмат у чым падобныя. Часцей за ўсё розніца была толькі ў непадабенстве фармулёвак: партнёры апісвалі падобныя жаданні і патрабаванні, але рознымі словамі. Часам разыходжанні тлумачыліся нейкімі агульнымі ўяўленнямі аб «мужчынскім» і «жаночым» падыходах да сяброўства. Жанчыны часцей адзначалі, што сябры павінны дзяліцца праблемамі, гаварыць пра іх адзін з адным, а мужчыны лічылі, што трэба трымаць усё ў сабе.

Затым псіхолаг папрасіла партнёраў абмеркаваць, як апісаныя імі правілы сяброўства можна выкарыстоўваць у рамантычных адносінах. Яна сцвярджае, што шмат якія пары былі азадачаныя такім пытаннем. Яны зразумелі, што не адносяцца да свайго партнёра з тым жа клопатам і ўвагай, як да сваіх сяброў.

Псіхолаг прапануе некалькі правіл з сяброўскага «кода», якія можна выкарыстоўваць у рамантычных адносінах:

  1. Сябры сумленныя адзін з адным, але сумленнасць не прадугледжвае асуджэння і жорсткасці.
  2. Сябры абараняюць адзін аднаго.
  3. Сябры падтрымліваюць адзін аднаго на шляху да дасягнення мэтаў, як асабістых, так і прафесійных.
  4. Сябры не ставяцца адзін да аднаго як да прыслугі ці падначаленага.
  5. Сябры слухаюць і чуюць адзін аднаго.
  6. Сябры могуць не пагаджацца адзін з адным, нават спрачацца, але яны не прыніжаюць адзін аднаго.
  7. Сябры паважаюць межы адзін аднаго.

Псіхолаг адзначае, што мы не павінны адпавядаць гэтаму спісу. Але трэба прызнацца: гэтыя правілы цалкам слушныя і апісваюць якасныя, прыемныя для ўсіх адносіны.

Таму складзіце свой уласны набор правілаў, а потым праверце, як яны працуюць у сяброўскіх і рамантычных адносінах. Будзе даволі дзіўна, калі вы зразумееце, што да сяброў ставіцеся больш паблажліва і добразычліва, паважаеце іх больш, чым сваіх партнёраў. Паспрабуйце выправіць гэтую несправядлівасць.

Чытайце яшчэ:

Некаторыя людзі пакідаюць у нашым мозгу ўнікальны хімічны след — навукоўцы. Вось што гэта мяняе

Сацсеткі ахапіў «тэст апельсінавай лупіны», які правярае адносіны з партнёрам на трываласць

Правіла «2-2-2» — простая канцэпцыя шчаслівых адносін

Пяць моў кахання. Якая вашая?

Каментары2

  • Ц.В.Ік
    18.03.2024
    Банальшчына.
  • leha
    19.03.2024
    на самой справе: а як можа быць патіншаму? калі для кагосці гэта адкрыццё, то тады зразумела, чаму ў нашы часы шлюб часта доўга не трывае

Цяпер чытаюць

Спікерка КР Анжаліка Мельнікава таемна вылецела ў Лондан — і прапала40

Спікерка КР Анжаліка Мельнікава таемна вылецела ў Лондан — і прапала

Усе навіны →
Усе навіны

За мінулы год насельніцтва Беларусі скарацілася на 47 тысяч чалавек4

З вайсковай дэлегацыяй Мінабароны ў М'янме на чале з Хрэніным усё ў парадку4

Як мінімум 43 рабочыя апынуліся пад заваламі будынка ў Бангкоку

Магутны землятрус у М'янме. Паніка ў Бангкоку2

У міліцыі назвалі памер хабару, які ўзяў намеснік дырэктара Беларускай чыгункі6

Мінчукі размятаюць свежы бярозавік1

Пуцін прапанаваў увесці знешняе кіраванне ва Украіне для правядзення выбараў і паабяцаў дабіць УСУ20

У міліцыі расказалі, як знайшлі забойцу двух чалавек у Рагачоўскім раёне1

305 рублёў за цукарніцу, 456 за заварнік: цэны ў анлайн-краме Свята-Елісавецінскага манастыра шакуюць19

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Спікерка КР Анжаліка Мельнікава таемна вылецела ў Лондан — і прапала40

Спікерка КР Анжаліка Мельнікава таемна вылецела ў Лондан — і прапала

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць