Вайна11

За ноч у Беларусь заляцелі 17 шахедаў

У ноч з 25 на 26 лістапада было зафіксавана мінімум 17 заходаў расійскіх дронаў-камікадзэ тыпу «Шахед» у Беларусь з Украіны.

Дроны праходзілі праз «Беларускі калідор», рухаліся ў кірунку Лоева, Брагіна, Рэчыцы, Мазыра і Ельска, а адзін з іх заляцеў паўторна, піша Беларускі Гаюн.

Першы заход адбыўся ў 22:26, дрон рухаўся ў кірунку Лоева і далей ішоў глыбей у Беларусь у напрамку Васілевічаў (між Рэчыцай і Мазыром), пасля чаго прапаў.

Далей заходзілі: у 23:05, 23:19, 23:30, 23:56, 00:32, 01:00, 01:14, 01:25, 02:23, 02:31, 02:33, 02:43, 02:51 (2 шт), 03:06 і 03:23.

Шахед у 23:56 заляцеў праз Асарэвічы, праз 10 хвілін вярнуўся на Кіеўскае вадасховішча, развярнуўся над Украінай і зноў заляцеў у Беларусь ужо праз Любеч і паляцеў на Рэчыцу. Акрамя таго, два шахеды маглі быць збітыя ў Мазырскім раёне каля 03:10 — яны прапалі адначасова каля Мазыра.

За ноч начная авіяцыя ВПС РБ падымалася тры разы. Па звестках Паветраных сіл УСУ, над тэрыторыяй Беларусі былі лакацыйна страчаны 5 БПЛА.

Каментары1

  • Ёсік
    26.11.2024
    Калі яны ўжо пачнуць узрывацца над тэрыторыяй Беларусі, каб ябацькі ды халуі ўбачылі, які цудоўны хаўрус з Расеяй будуе дырэктар саўгаса. А то фільмы здымаюць аб тым, як у Польшчы ды Літве рыхтуюцца да ўварваньня ў Беларусь, а гарант трымае ўсё пад сваім кантролем. Вунь ужо галоўны выведчык расеі нарышкін пачаў блеяць, што вось-вось папруць, беражыце сівага з чорнымі пальцамі старога застабільшчыка.

Цяпер чытаюць

Што вядома пра дачку і зяця новага прэм'ера Турчына

Што вядома пра дачку і зяця новага прэм'ера Турчына

Усе навіны →
Усе навіны

Маршрутчык гадамі падманваў даверлівых жанчын і выцягнуў з іх амаль 70 тысяч рублёў2

У Мінску асфальт паклалі ўздоўж прыпаркаванага аўтамабіля

У Мінску з’явяцца «марудныя зоны» для самакатаў. Дзе менавіта?

Колькі Ірына Абельская зарабляе на пасадзе кіраўніцы «лечкамісіі»6

Марын Лё Пэн прыгаварылі да чатырох гадоў7

«Насенне ад Бацькі». Дзяўчынка, якой уручылі костачкі кавуна ад Лукашэнкі, аказалася не простай школьніцай, а дачкой мясцовага функцыянера4

Мабільны Анжалікі Мельнікавай з 19 сакавіка знаходзіцца на тэрыторыі Беларусі83

Прызначаны новы кіраўнік Мінскай вобласці4

Юрый Караеў прызначаны кіраўніком Гродзенскай вобласці8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што вядома пра дачку і зяця новага прэм'ера Турчына

Што вядома пра дачку і зяця новага прэм'ера Турчына

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць