Грамадства11

Нацбанк выпусціць памятныя банкноты ў гонар слуцкіх паясоў

Нацбанк упершыню з 2016 года плануе выпусціць незвычайныя банкноты.

У 2025 годзе Нацбанк выпусціць памятныя банкноты «80 год Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне» і «Слуцкія паясы».

Як будуць выглядаць незвычайныя купюры, пакуль невядома. Апошні раз памятныя банкноты Нацбанк выпускаў у 2016 годзе, тады іх аб'ядноўвала тэма «Мая краіна — Беларусь». У купюр былі асаблівыя серыя і нумар, яны прадаваліся ў спецыяльнай упакоўцы-буклеце.

Таксама Нацбанк працягвае выпускаць памятныя манеты. Сярод іх тэм — «Рэспубліканскі фестываль нацыянальных культур», «Касцёл Святога Міхаіла ў Навагрудку», «Гульні» серыі «Беларускі дзіцячы фальклор», «Піліпка-сынок» серыі «Беларускія народныя казкі», «Рубель» серыі «Грошы Вялікага Княства Літоўскага», «Кітайскі каляндар», «Тарпан» серыі «Коні», «Зіма» серыі «Поры года», «Возера Нарач» серыі «Таямніца беларускіх вод», «Дажынкі» серыі «Святы і абрады беларусаў», «Шахматы», «Міласэрнасць» серыі «Беларуская ўласцівасць», «Пярун» серыі «Міфалогія славян», «Самазвал», «Грузавік», «Цягач», «Трактар», «Тралейбус», «Камбайн» серыі «Гісторыя беларускага машынабудавання».

Каментары1

  • І
    30.12.2024
    А ў бондаравых спыталіся? Сяктанты-чарнасоцінцы патрабуюць забараніць кветку Папаратнік, кветку Васілёк, Купалле, Раство на 25 снежня і Вефліемскую зорку ў дадатак да забароны і прызнання ”экстрымістамі” святых Мікалая і Валянціна разам з забаронай беларускай мовы.

Цяпер чытаюць

Што вядома пра дачку і зяця новага прэм'ера Турчына

Што вядома пра дачку і зяця новага прэм'ера Турчына

Усе навіны →
Усе навіны

Маршрутчык гадамі падманваў даверлівых жанчын і выцягнуў з іх амаль 70 тысяч рублёў2

У Мінску асфальт паклалі ўздоўж прыпаркаванага аўтамабіля

У Мінску з’явяцца «марудныя зоны» для самакатаў. Дзе менавіта?

Колькі Ірына Абельская зарабляе на пасадзе кіраўніцы «лечкамісіі»6

Марын Лё Пэн прыгаварылі да чатырох гадоў7

«Насенне ад Бацькі». Дзяўчынка, якой уручылі костачкі кавуна ад Лукашэнкі, аказалася не простай школьніцай, а дачкой мясцовага функцыянера4

Мабільны Анжалікі Мельнікавай з 19 сакавіка знаходзіцца на тэрыторыі Беларусі83

Прызначаны новы кіраўнік Мінскай вобласці4

Юрый Караеў прызначаны кіраўніком Гродзенскай вобласці8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што вядома пра дачку і зяця новага прэм'ера Турчына

Што вядома пра дачку і зяця новага прэм'ера Турчына

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць