Каханне і сэкс2525

Псіхолаг: Мужчынам лепш не ставіць фота з шашлыком на сайце знаёмстваў

А што прываблівае жанчын?


Ілюстрацыйнае фота: Наша Ніва

«Найперш увага падае на фота, таму важна, каб у профілі былі якасныя здымкі, дзе вас добра бачна», — раіць псіхолаг Таццяна Любіна.

Не варта, лічыць яна, выкарыстоўваць фота:

  • з шашлыкамі ў лесе;
  • у цёмных акулярах або масках;
  • на фоне помнікаў;
  • з жывёламі ў турыстычных месцах.

Што да «шашлыкоў», то падобнае меркаванне выказала практыкуючая псіхолаг Аляксандра Мілер. Яна адзначае, што фота з шашлыком можа стварыць уражанне банальнасці і павярхоўнасці. Паводле яе, такія здымкі паказваюць адсутнасць унікальных хобі або інтарэсаў.

Ці сапраўды рост важны?

Так, для некаторых жанчын гэта мае значэнне, асабліва для высокіх, якія не хочуць сустракацца з мужчынамі, ніжэйшымі за сябе — тлумачыць Любіна і дадае: «Аднак агульнае ўражанне ад фота важнейшае. Прамяністая ўсмешка, упэўненасць і абаяльнасць могуць адыграць вырашальную ролю».

Фінансавы статус і аўтамабіль

Некаторыя жанчыны звяртаюць увагу на наяўнасць аўтамабіля і аксесуары. Але не варта выдаваць сябе за больш паспяховага чалавека, чым ёсць насамрэч: фальш і празмерныя перабольшванні хутка становяцца відавочнымі.

Гумар і арыгінальнасць

Па анкеце можна адразу зразумець, ці ёсць у мужчыны пачуцце гумару. Арыгінальныя і самаіранічныя фразы могуць значна павялічыць шанцы на поспех.

Напрыклад, замест стандартных паведамленняў можна напісаць нешта кшталту: «Я не запрашу цябе есці слімакоў у Парыжы, але гатовы купіць самую вялікую цукровую вату ў цырку». 

Калі жанчына ўсміхнулася, чытаючы апісанне, яна, хутчэй за ўсё, адкажа.

Супольныя інтарэсы і хобі

Жанчыны часта звяртаюць увагу на агульныя інтарэсы, бо яны могуць стаць добрай асновай для зносін. Калі вы займаецеся спортам або захапляецеся пэўнай тэмай, абавязкова пазначце гэта ў сваім профілі.

Як весці перапіску?

Лёгкая, вясёлая размова і ненадакучлівы флірт — ключ да паспяховых зносін.

Не пішыце занадта часта і не крыўдуйце, калі адказ не прыйшоў імгненна.

Калі запрашаеце на спатканне, бярыце ініцыятыву ў свае рукі: «Сустрэча ў 19:00, дай свой нумар, дашлю дакладны адрас рэстарана».

Дык якія фота лепш за ўсё выкарыстоўваць?

  • Якасныя фота, дзе рысы выразныя і натуральныя.
  • Фотаздымкі, якія адлюстроўваюць актыўны лад жыцця — спорт, падарожжы, хобі.
  • Пазітыўны і ўпэўнены выгляд. Усмешка і абаяльнасць значаць больш, чым рост ці дарагія рэчы.

Якасныя фатаграфіі, арыгінальнае апісанне і натуральнасць — зарука поспеху на сайтах знаёмстваў. Жанчыны шануюць адкрытасць, гумар і супольныя інтарэсы.

А найважнейшае — будзьце сабой!

Каментары25

  • фрыкен пох
    06.02.2025
    шашлыкі - банальна, а рэстаран - не банальна ?
  • Лысы з бразэрс
    06.02.2025
    Лепш у ложку з чамаданам грошай
  • псіхоЛАГ
    06.02.2025
    нагаварыла кучу банальнасцяў

Цяпер чытаюць

Вылецела ў невядомым кірунку спікерка КР Анжаліка Мельнікава30

Вылецела ў невядомым кірунку спікерка КР Анжаліка Мельнікава

Усе навіны →
Усе навіны

У міліцыі назвалі памер хабару, які ўзяў намеснік дырэктара Беларускай чыгункі6

Мінчукі размятаюць свежы бярозавік1

Пуцін прапанаваў увесці знешняе кіраванне ва Украіне для правядзення выбараў і паабяцаў дабіць УСУ20

У міліцыі расказалі, як знайшлі забойцу двух чалавек у Рагачоўскім раёне1

305 рублёў за цукарніцу, 456 за заварнік: цэны ў анлайн-краме Свята-Елісавецінскага манастыра шакуюць19

Аперацыя па пошуку салдатаў ЗША, што праваліліся ў балота ў Літве, доўжылася ўсю ноч2

Гэты маленькі звярок можа раскрыць сакрэт барацьбы са старэннем6

«Рыхтавацца да найгоршага»: Макрон заявіў, што ў Парыжы абмяркоўвалі планы падтрымкі Украіны без ЗША2

Беларусы выкупілі пад Мінскам дзевяць участкаў, каб жыць цеснай кампаніяй. Адно месца яшчэ вакантнае18

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Вылецела ў невядомым кірунку спікерка КР Анжаліка Мельнікава30

Вылецела ў невядомым кірунку спікерка КР Анжаліка Мельнікава

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць