Аўто88

Продажы Tesla на еўрапейскіх рынках сур’ёзна ўпалі — магчыма, з-за рэпутацыі Маска

У Германіі, Францыі і шэрагу іншых еўрапейскіх краін продажы электрамабіляў рэзка знізіліся.

У Германіі ў студзені было зарэгістравана толькі 1277 новых Tesla, што на 59% менш, чым за аналагічны перыяд мінулага года. Пры гэтым у краіне знаходзіцца адзіны ў Еўропе завод кампаніі, зазначае Myfin.by.

На гэтым фоне нямецкі рынак электрамабіляў у студзені вырас больш чым на 50%, з-за чаго доля Tesla скарацілася з 14% да 4%. У Францыі продажы ўпалі на 63% у параўнанні з мінулым годам. У Нарвегіі колькасць новых рэгістрацый зменшылася на 38%, а ў Вялікабрытаніі — на 8%.

Аўтамабільны аналітык Матыяс Шміт мяркуе, што адным з фактараў зніжэння продажаў у Германіі можа быць чаканне абноўленай мадэлі Y, якая выйдзе ў першай палове 2025 года.

Аднак іншыя аналітыкі звязваюць падзенне продажаў з негатыўнай рэакцыяй на палітычную дзейнасць Ілана Маска.

Напярэдадні прызначаных на 23 лютага федэральных выбараў кіраўнік Tesla адкрыта падтрымаў ультраправую партыю «Альтэрнатыва для Германіі» (AfD), якую многія прадстаўнікі нямецкага бізнесу, а таксама асноўныя палітычныя партыі краіны лічаць «таксічнай».

Каментары8

  • политзек
    07.02.2025
    Я все понял про этого идиота ровно в тот момент, когда он перестал принимать биткоины и начал пиарить откровенный дерьмокоин DOGE.
    и чем дальше, тем больше подтверждений я получал.
    ну вот собственно, к чему пришли все видят.
  • Аналітыка ўзроўню бабкі на лаўцы
    07.02.2025
    Аналітык - 🤡 электрычкі не купляюць, бо:
    1) ужо наеліся
    2) адмянілі датацыі
    3) агульны крызіс у Еўропе, таму даражэзныя машыны купляюць менш
  • Бабка ля пад’езда
    07.02.2025
    Аналітыка ўзроўню бабкі на лаўцы, канапны аналітак нават здолеў артыкул прачытаць:

    “нямецкі рынак электрамабіляў у студзені вырас больш чым на 50%”

Цяпер чытаюць

Пасля знікнення спікеркі Мельнікавай няма доступу да рахункаў Каардынацыйнай рады13

Пасля знікнення спікеркі Мельнікавай няма доступу да рахункаў Каардынацыйнай рады

Усе навіны →
Усе навіны

Як выглядае топ-25 беларускіх гарадоў па колькасці насельніцтва. Новыя лічбы2

Віцебскія чыноўнікі пераблыталі колеры на сцягу Расіі ФОТАФАКТ4

Бензін даражэе трэці тыдзень запар

За мінулы год насельніцтва Беларусі скарацілася на 47 тысяч чалавек4

З вайсковай дэлегацыяй Мінабароны ў М'янме на чале з Хрэніным усё ў парадку4

Як мінімум 43 рабочыя апынуліся пад заваламі будынка ў Бангкоку

Магутны землятрус у М'янме. Паніка ў Бангкоку2

У міліцыі назвалі памер хабару, які ўзяў намеснік дырэктара Беларускай чыгункі6

Мінчукі размятаюць свежы бярозавік1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пасля знікнення спікеркі Мельнікавай няма доступу да рахункаў Каардынацыйнай рады13

Пасля знікнення спікеркі Мельнікавай няма доступу да рахункаў Каардынацыйнай рады

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць