Літаратура1111

У красавіку ў Сашы Філіпенкі выйдзе новая кніга — па-беларуску

Беларускі пісьменнік Саша Філіпенка ў красавіку выпускае новую кнігу «Слон», распавёў ён сам у выпуску «Обычного утра».

Саша Філіпенка. Фота: sashafil / Instagram

Прэм'ера беларускамоўнай версіі новай кнігі запланавана на красавік, рускамоўнай — на травень.

«Кніжка будзе распавядаць аб тым, як людзі не заўважаюць сланоў, якія стаяць пасярод пакоя, не заўважаюць відавочныя рэчы, якія адбываюцца вакол нас. Як людзей расчалавечваюць, як людзі выбіраюць камфорт замест таго, каб выбіраць любоў», — расказаў пісьменнік.

У перадачы Філіпенка паразважаў пра тое, як людзі вучацца прыстасоўвацца да жыцця, у тым ліку да ваенных часоў.

«Думаю, што людзі выдатна заплюшчваюць вочы на тое, што адбываецца. Мы бачым на прыкладзе Расіі, што людзі нічога не хочуць бачыць з таго, што адбываецца. На прыкладзе Беларусі, зараз усе беларусы трошкі паплылі ад сябе пасля 2020 года — усе такія класныя, цудоўныя. Але з 10-га па 20-ты ніхто так жа не назіраў. Хадзілі сабе і думалі, як купіць тапельца з Амерыкі (гаворка пра машыну, якая трапіла пад ваду — НН)».

Саша Філіпенка — беларускі пісьменнік, аўтар кніг «Былы сын», «Крэмулятар», «Вяртанне ў астрог» і іншых. Ён рэзка крытыкуе ўлады Беларусі і Расіі. З 2004 да 2020 года жыў у Расіі, дзе працаваў у незалежных СМІ. 

Улетку 2023 года ў Вільні была пастаўлена яго п'еса «Ціхары» пра падзеі ў Беларусі ў 2030 годзе. Па сюжэце настаў апакаліпсіс, але нават ён не спыніў палітычных судоў, якія праводзяць у бункеры.

У 2023 годзе бацьку Філіпенкі арыштавалі на 13 сутак за рэпост «Люстэрка» (арт. 19.11 КаАП). Пазней пісьменнік казаў, што яго бацька ходзіць на допыты, дзе яго распытваюць пра сына.

Каментары11

  • Жэня
    13.02.2025
    *расейскамоўнай
  • Віталь.
    13.02.2025
    Finita, я не падскочыў наму што увогуле не падскокваю, мой сябар не падскочыў таму што ён праз тры чалавекі мусіць заходзіць і не факт, што ён у той чарзе не апынецца пятым Дзьве бабулі побач нікуды не спяшаліся, і хацелі паразмаўляць . Пяць студэнтаў чакалі свае карткі, толькі адзін разумнік які прааналізаваў усю моўную праблему Беларусі пабег як уджалены.
  • Мх
    13.02.2025
    Ну вось, нараджаецца яшчэ адзін пісьменнік на нармальнай і агульназразумелай беларускай мове. Толькі вітаю!

Цяпер чытаюць

Вылецела ў невядомым кірунку спікерка КР Анжаліка Мельнікава30

Вылецела ў невядомым кірунку спікерка КР Анжаліка Мельнікава

Усе навіны →
Усе навіны

Магутны землятрус у М'янме. Паніка ў Бангкоку2

У міліцыі назвалі памер хабару, які ўзяў намеснік дырэктара Беларускай чыгункі6

Мінчукі размятаюць свежы бярозавік1

Пуцін прапанаваў увесці знешняе кіраванне ва Украіне для правядзення выбараў і паабяцаў дабіць УСУ20

У міліцыі расказалі, як знайшлі забойцу двух чалавек у Рагачоўскім раёне1

305 рублёў за цукарніцу, 456 за заварнік: цэны ў анлайн-краме Свята-Елісавецінскага манастыра шакуюць19

Аперацыя па пошуку салдатаў ЗША, што праваліліся ў балота ў Літве, доўжылася ўсю ноч2

Гэты маленькі звярок можа раскрыць сакрэт барацьбы са старэннем6

«Рыхтавацца да найгоршага»: Макрон заявіў, што ў Парыжы абмяркоўвалі планы падтрымкі Украіны без ЗША2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Вылецела ў невядомым кірунку спікерка КР Анжаліка Мельнікава30

Вылецела ў невядомым кірунку спікерка КР Анжаліка Мельнікава

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць