Альгерд Бахарэвіч атрымаў Ляйпцыгскую кніжную прэмію еўрапейскага паразумення
26 сакавіка на сцэне канцэртнай залы Гевандхаус у Ляйпцыгу беларускі пісьменнік Альгерд Бахарэвіч быў уганараваны адной з найпрэстыжнейшых літаратурных прэмій Еўропы — Ляйпцыгскай кніжнай прэміяй за еўрапейскае паразуменне, паведамляе Reform.news.

Дзяржаўная міністарка культуры і турызму Саксоніі Барбара Клепш уручыла аўтару ўзнагароду за ягоны раман «Сабакі Еўропы».
Журы прэміі вылучыла гэты твор Альгерда Бахарэвіча сярод іншых прэтэндэнтаў аднагалосна. «Немагчыма з большай жарсцю напісаць пра Еўропу», — адзначыла нямецкі палітык на цырымоніі.
Аўтаркай laudatio — урачыстай прамовы ў гонар аўтара — выступіла швейцарскі літаратурны крытык і рэдактарка Зігліндэ Гайзэль.
Сам аўтар выступіў падчас уручэння прэміі з прамовай падзякі на нямецкай мове.
«Мы не мусім здрадзіць свабодзе дзеля фікцыі міру, у імя кампрамісу з дыктатарам. Усё, што нам застаецца — трымацца еўрапейскіх каштоўнасцяў, як бы нас ні імкнуліся пераканаць, што іх час мінуў. Каштоўнасці не мяняюць у залежнасці ад волі тыранаў. Дэмакратычных імперый не існуе», — сказаў у гэтай прамове Бахарэвіч.
Каментары