Няма кухні, затое ёсць два жылыя пакоі. У цэнтры Мінска прадаецца цікавая аднапакаёўка. Як так здарылася?
Аднапакаёўка, пра якую ідзе гаворка, знаходзіцца на другім паверсе «сталінкі» на вуліцы Камуністычнай. Яе плошча даволі кампактная — 33 «квадраты». Але ўладальнікі кватэры знайшлі спосаб, як павялічыць жылую прастору без маштабных перапланіровак, піша Onliner.by.

Пакой на 7 квадратных метраў, дзе паводле праекта павінна быць кухня, пераабсталявалі ў дадатковую спальню. Тут знайшлося месца для канапы і невялікай драўлянай секцыі.


Кухню перанеслі ў калідор і аб’ядналі з жылой зонай. Яна даволі кампактная, але прыгатаваць сняданак ці вячэру на ёй цалкам магчыма. Дарэчы, гэтая ідэя афіцыйна ўнесена ў тэхпашпарт, таму новым уладальнікам не давядзецца перажываць за штрафы.

Другі пакой займае амаль 19 «квадратаў». Тут знайшлося месца не толькі для канапы, але і для абедзеннага стала. Уся мэбля ў кватэры пяройдзе новым уладальнікам.
Магчыма, адзіны мінус пераўтворанай «двушкі» ў тым, што ў ёй няма балкона. Але пры гэтым ёсць вокны, праз якія можна назіраць за ажыўленай вул. Чычэрына

Дадатковым плюсам «сталінкі» з’яўляюцца трохметровыя столі, якія робяць памяшканне крыху больш прасторным.
Санвузел у кватэры раздзельны.
Уладальнікі арыгінальнага жылля гатовыя расстацца з ім за $79 тысяч па курсе.
У Мінску прадаюцца дзве самыя малыя кватэры. Але розніца ў цане — 17 тысяч даляраў
У Беларусі збіраюцца праводзіць рэнавацыю па шляху Расіі — зносіць хрушчоўкі і перасяляць жыхароў
«Іх сабакі брэшуць па начах, палохаюць дзяцей». Жыхары шматпавярховіка ў Мінску скардзяцца на суседзяў, што пераехалі з прыватнага дома
Каментары
хни...https://djuarocu2gf6z.cloudfront.net/362570