У панядзелак стартаваў масленічны тыдзень, і многія кафэ і рэстараны дадалі бліны ў меню, але цэны ў адным кафэ здзіўляюць, піша Onliner.by.

У Cafe de Paris на вуліцы Маркса ў Мінску ў меню ўвялі адразу 7 блінных страў. Галоўная раскоша — бліны з чорнай ікрой. За 330 грам гэтага задавальнення прыйдзецца выкласці 300 рублёў.
Калі хочацца ўзяць нешта больш сціплае, выбар можна спыніць на блінах з курыцай, грыбамі і соусам марне — усяго 22 рублі.
Каментары