Меркаванні4242

Трамп здрадзіў Украіне, а ў Амерыцы запахла фашызмам — Le Monde

Уплывовае французскае выданне мяркуе, што міжнародная сістэма бяспекі пад пагрозай. Яно бачыць таксама вельмі трывожны сігнал у спробах стварыць культ асобы Трампа.

Дональд Трамп на лужку каля Белага дома, 2 сакавіка. Фота: AP Photo / Jacquelyn Martin

Пасля дэманстратыўнага зрыву перамоваў стала ясна тое, чаго раней баяліся: ЗША блізкія да расійскай канцэпцыі ўладкавання свету. На старонках выдання Le Monde, традыцыйна блізкага да французскага дыпламатычнага ведамства, за апошнія дні з'явіліся тры рэдактарскія калонкі, прысвечаныя аналізу палітыкі адміністрацыі Дональда Трампа.

Украіна і Еўропа застаюцца сам-насам з Расіяй

«Злосная сварка паміж Дональдам Трампам, Джэй Дзі Вэнсам і Уладзімірам Зяленскім у Белым доме ў пятніцу, 28 лютага, ілюструе варожасць новай адміністрацыі ЗША ў дачыненні да Украіны і азначае сабой пераломны момант у адносінах паміж саюзнікамі. (…) Цяжка ўявіць, як зараз можна будзе пазбегнуць канчатковага разрыву», — заўважае выданне.

Трамп, фактычна адмовіўшы ў гарантыях бяспекі Украіне, падарыў Расіі дыпламатычную перамогу, не запатрабаваўшы ад Масквы ніякіх саступак. Пасля дэманстратыўнага прыніжэння Зяленскага ў Белым доме ўсе еўрапейскія лідары, акрамя Віктара Орбана, выказалі Украіне падтрымку. Аднак усведамленне таго, што Еўропа цяпер застаецца сам-насам з Расіяй, становіцца ўсё больш відавочным.

«Засада, якая чакала ўкраінскага лідара ў Авальным кабінеце, толькі пацвердзіла найгоршыя асцярогі: трансатлантычны разрыў аказаўся глыбейшы, чым здавалася, а поўнае супадзенне рыторыкі Трампа з пуцінскай вяшчуе перагляд ранейшых саюзаў. Еўропа зараз застаецца сам-насам з Расіяй.

Для Стармера, як і для Макрона, надышоў момант, калі трэба адмовіцца ад спробаў дабіцца прыхільнасці Вашынгтона, якія ўсё адно не прынеслі ніякіх значных вынікаў. Прыйшоў час згуртавацца, паскорыць працэс стварэння моцнай еўрапейскай абароны і падрыхтаваць грамадскую думку да рэзкага пераходу ў новы свет», — піша Le Monde.

«Ужо пачатку прэзідэнцтва Трампа было дастаткова для таго, каб надаць кашмарнаму павароту Амерыкі да фашызму горкі водар актуальнасці. Раней спалучэнне слоў «фашызм» і «Злучаныя Штаты» здавалася аксюмаронам, але з перавыбраннем Трампа яно набыло горкі прысмак рэальнасці», — заўважае ў сваёй калонцы рэдактар Le Monde Філіп Бэрнар (Philippe Bernard).

Трывожныя аналогіі з фашызмам

Бэрнар згадвае раман Філіпа Рота (Philip Roth) «Змова супраць Амерыкі», у якім прэзідэнтам ЗША ў 1940 годзе замест Рузвельта становіцца Чарльз Ліндберг — любімы народам лётчык, але вядомы сваімі ізаляцыянісцкімі, расісцкімі і антысеміцкімі поглядамі. Ахоплены хваляй антываенных настрояў Ліндберг у рамане спешна заключае пакт аб ненападзе з Гітлерам.

Аналогія з раманам у стылі ўтопіі цяпер выглядае не такой ужо і фантастычнай. Сам Рот у 2006 годзе прызнаваў, што, нягледзячы на ​​сілу амерыканскай дэмакратыі, «нават свабодныя грамадзяне магутнай рэспублікі, узброенай да зубоў, могуць трапіць у пастку непрадказальнасці гісторыі».

Рэальнасць набліжаецца да гэтых змрочных сцэнароў: 24 лютага ЗША разам з Расіяй прагаласавалі супраць рэзалюцыі ААН, якая асуджае Маскву як агрэсара. Незадоўга да гэтага Трамп цёпла паразмаўляў з Пуціным, а ягоны віцэ-прэзідэнт Джэй Дзі Вэнс на Мюнхенскай канферэнцыі па бяспецы абвясціў пра фактычны разрыў альянсу з Еўропай, які склаўся пасля перамогі над нацызмам у 1945 годзе. Адзін з дыпламатаў у размове з Le Monde ахарактарызаваў рыторыку Вэнса як «фашысцкую і антыеўрапейскую».

Гэтыя падзеі ўмацоўваюць асцярогі, што Амерыка рухаецца ў бок аўтарытарнага рэжыму, які спачувае Крамлю.

Бэрнар нагадвае, што фашыстам Трампа ўпершыню назваў амерыканскі гісторык нацызму Роберт Пакстан — гэта было ў кастрычніку 2024 года. А Джон Келі — кіраўнік адміністрацыі ў першы тэрмін прэзідэнцтва Трампа — незадоўга да выбараў 5 лістапада 2024 прадказваў, што ў выпадку пераабрання Трамп будзе кіраваць дыктатарскімі метадамі.

Прапаганда і маніпуляцыі

Французскі перакладчык Mein Kampf Аліўе Манані (Olivier Mannoni) таксама не саромеецца выкарыстоўваць слова «фашызм» у дачыненні да сучасных тэндэнцый.

У сваёй кнізе «Карычневае адценне. Як фашызм пранікае ў нашу мову» (Coulée brune. Comment le fascisme inonde notre langue, 2024), якая выйшла перад выбарамі Дональда Трампа, ён аналізуе, як разбурэнне мовы і палітычнага дыскурсу ў ЗША і Францыі спрыяе размыванню маральных межаў, умацаванню аўтарытарызму і дэгуманізацыі, што ў выніку можа прывесці да фашызму.

Мова перастае быць інструментам рацыянальнага мыслення. Моўны хаос стварае ўражанне свабоды, але на самай справе перашкаджае асэнсаванаму аналізу і размывае маральныя межы.

Маноні адзначае, што хаатычная, эмацыйная і супярэчлівая манера маўлення Гітлера ў Mein Kampf і Трампа ў сучаснай палітыцы — гэта не проста іх недасканаласць у фармуляванні думак, а асэнсаваны метад уплыву на грамадства. Спрошчаная і агрэсіўная мова, масіраваная хлусня, дэманізацыя апанентаў і заклікі да «ачышчэння» нацыі — гэта прамыя прыкметы таталітарнай ідэалогіі.

Ён асабліва адзначае выказванні Трампа, дзе той абяцае «вынішчыць шкоднікаў» (апанентаў) і абараніць «амерыканскую кроў» ад «забруджвання» крывёю мігрантаў. Гэтыя словы непасрэдна перагукаюцца з нацысцкай рыторыкай.

Амерыканскі фашызм: рэальнасць, якая нараджаецца?

Рыторыка, адзначае Манані, рэалізуецца на практыцы. У дзеяннях адміністрацыі Трампа ён бачыць «зараджэнне амерыканскага фашызму»: культ асобы, канцэнтрацыя ўлады ў руках выканаўчай улады, разбурэнне сістэмы стрымак і супрацьваг, імклівыя чысткі ў дзяржаўным апараце, план дэпартацыі адзінаццаці мільёнаў мігрантаў, дэкларацыі пра патрэбы новай «жыццёвай тэрыторыі», ператварэнне ахвяр у вінаватых у вайне.

«Гісторыя не паўтараецца, — піша Манані, — але аналогіі дапамагаюць зразумець рэальнасць і падаць сігналы трывогі».

У сваю чаргу, рэдактар Le Monde адзначае, што шанцы ЗША ператварыцца ў таталітарную дзяржаву невялікія. Аднак краіна можа пайсці шляхам Венгрыі Віктара Орбана. У ЗША выканаўчая ўлада пачынае ігнараваць судовыя рашэнні, а сістэма стрымак і супрацьваг аслабляецца. Улада ўсё больш канцэнтруецца ў адных руках, што суправаджаецца ростам уплыву групкі алігархаў пад маркай абароны «народа» ад эліт.

Бэрнар упэўнены ў тым, што крызіс у ЗША непазбежна акажа моцны ўплыў на еўрапейскія дэмакратыі. Захад павінен выйсці са стану шоку і разгубленасці, усвядоміць маштаб пагрозы і выпрацаваць стратэгію супрацьдзеяння, піша Бэрнар.

«Удар у спіну»

А сёння ў Le Monde з'явілася новая рэдакцыйная калонка. 

«Замарожваючы сваю дапамогу, Трамп здраджвае Украіне», — такі яе загаловак.

«Гэта чарговы ўдар у спіну Еўропы: Трамп выдатна ведае, што еўрапейскія саюзнікі ў найбліжэйшы час не здольныя забяспечыць украінцам вайсковую дапамогу ў такім жа аб’ёме, як ЗША. Напярэдадні надзвычайнага еўрапейскага саміту, скліканага на 6 сакавіка…, Трамп рэзка ставіць іх перад фактам, мяркуючы, што яны відавочна не змогуць адказаць на падвойны выклік — бяспекі і гандлю», — піша выданне.

Найбліжэйшы час пакажа, ці гэта ўсяго толькі спроба прымусіць Еўропу пагадзіцца на кабальныя ўмовы ўзаемнага гандлю ўзамен за ласкавую згоду захаваць вайсковую падтрымку, ці гаворка пра яшчэ горшыя намеры.

Каментары42

  • Адам Иосифович
    04.03.2025
    Ни Трамп ни кто-либо другой Украине ничего не должен. Он им ничего не обещал, чтобы мог предать.
  • Шчас заплачу
    04.03.2025
    Еўропа зараз застаецца сам-насам з Расіяй./
    Бедная Еўропа! Сам-насам...
    Пры колькасці насельніцтва ў пяць разоў большым за расейскае. І большай эканоміцы.
    А як Украіна сам-насам засталася ў першыя дні вайны? І Еўропа проста чакала...
  • Шчас заплачу
    04.03.2025
    Прыйшоў час згуртавацца, паскорыць працэс стварэння моцнай еўрапейскай абароны/
    Не прайшло і тры гады... Але не ствараюць, але толькі пішуць, а можа час прыйшоў...

Цяпер чытаюць

Вылецела ў невядомым кірунку спікерка КР Анжаліка Мельнікава30

Вылецела ў невядомым кірунку спікерка КР Анжаліка Мельнікава

Усе навіны →
Усе навіны

Магутны землятрус у М'янме. Паніка ў Бангкоку2

У міліцыі назвалі памер хабару, які ўзяў намеснік дырэктара Беларускай чыгункі6

Мінчукі размятаюць свежы бярозавік1

Пуцін прапанаваў увесці знешняе кіраванне ва Украіне для правядзення выбараў і паабяцаў дабіць УСУ20

У міліцыі расказалі, як знайшлі забойцу двух чалавек у Рагачоўскім раёне1

305 рублёў за цукарніцу, 456 за заварнік: цэны ў анлайн-краме Свята-Елісавецінскага манастыра шакуюць19

Аперацыя па пошуку салдатаў ЗША, што праваліліся ў балота ў Літве, доўжылася ўсю ноч2

Гэты маленькі звярок можа раскрыць сакрэт барацьбы са старэннем6

«Рыхтавацца да найгоршага»: Макрон заявіў, што ў Парыжы абмяркоўвалі планы падтрымкі Украіны без ЗША2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Вылецела ў невядомым кірунку спікерка КР Анжаліка Мельнікава30

Вылецела ў невядомым кірунку спікерка КР Анжаліка Мельнікава

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць