Гаворка ідзе ў тым ліку пра пакет санкцый, дзеянне якіх улады краін ЕС хочуць узгадніць да трэцяй гадавіны пачатку поўнамаштабнага ўварвання Расіі ва Украіну 24 лютага, піша «Радыё Свабода».

Міністр замежных спраў Венгрыі Петэр Сіярта заявіў, што ягоная краіна не пагодзіцца ў панядзелак падоўжыць санкцыі. Гэтае рашэнне ён патлумачыў неабходнасцю «даць час міратворчым намаганням Трампа з Расіяй».
Сіярта таксама заявіў, што Венгрыя выступіць супраць прапанаванага ЕС пакета дапамогі на суму 20 мільярдаў еўра для Украіны, «які накіраваны на ўмацаванне пазіцый Кіева на перамовах, а не на падштурхоўванне да міру».
Венгрыя ўжо пагражала накласці вета на падаўжэнне санкцый супраць Расіі і Беларусі ў студзені. Прэм'ер-міністр Польшчы Дональд Туск тады заявіў, што кіраўнік венгерскага ўрада Віктар Орбан праявіць сябе як «член каманды Уладзіміра Пуціна», калі санкцыі не будуць падоўжаныя.
У канцы студзеня санкцыі былі падоўжаныя, калі Вугоршчына адклікала пярэчанні. Узамен прадстаўнікі ЕС, каб задаволіць Будапешт, абяцалі ўхваліць заяву аб энергетычнай бяспецы Еўрасаюза. Паводле заявы, Украіна павінна была даць гарантыі таго, што яна адновіць транзіт нафты ў Еўрасаюз з Расіі. Венгрыя раней патрабавала ад Кіева як аднаўлення транзіту газу праз Украіну, так і, напрыклад, гарантый бяспекі трубаправода «Турэцкі паток».
Сёння Сіярта заявіў, што гэтае абяцанне было нібыта парушана, паколькі Украіна пачала перамовы аб аднаўленні транзіту са Славакіяй, але не з Венгрыяй.
Транзіт газу праз тэрыторыю Украіны быў спынены з 1 студзеня пасля заканчэння кантракту паміж «Нафтагазам» і «Газпрамам». Кіеў заявіў, што не плануе падаўжаць пагадненне.
Каментары
Фіца, Ўрбан - мае памежныя барбарскія князькі, на Акраіне прызначу васалам лёнданзкага дэнды генэрал-доцэнта пэнітэнцыярнае навукі, якому цыганка чвэрцьстагодзьдзя, як сурочыла вайну.