Нерухомасць

Новы ўказ аб арэндным жыллі: хто зможа вырашыць кватэрнае пытанне

У студзені Аляксандр Лукашэнка падпісаў Указ №38, якім унесены змяненні ва ўмовы прадастаўлення арэнднага жылля. Дакумент зарыентаваны на работнікаў найбольш запатрабаваных прафесій, прычым плаціць за такое жыллё такія супрацоўнікі будуць менш. Пра тое, хто будзе вызначаць, якія спецыяльнасці самыя патрэбныя, а таксама пра плату за карыстанне арэндным жыллём для такіх супрацоўнікаў карэспандэнту «Мінск-Навіны» расказала начальнік аддзела юрыдычнай работы і кадраў Міністэрства ЖКГ Вольга Герман.

Плаціць будуць менш

— Да арэнднай платы будзе прымяняцца паніжальны каэфіцыент: у Мінску — 0,2, у абласцях — 0,1, — кажа Вольга Герман. — Гэта істотна знізіць памер платы за карыстанне арэндным жыллём і фактычна зраўняе работнікаў найбольш запатрабаваных прафесій з катэгорыямі грамадзян, якія маюць права на першачарговае прадастаўленне такога жылля. Пры ўмове, што ў работніка няма ва ўласнасці або карыстанні жылога памяшкання, а таксама долі ў праве ўласнасці на жылое памяшканне.

У адпаведнасці з Жыллёвым кодэксам памер арэнднай платы сёння фарміруецца так: базавая стаўка (якая залежыць ад базавай велічыні) памнажаецца на агульную жылую плошчу памяшкання і на каэфіцыент месцазнаходжання. У Мінску пяць эканоміка-планіровачных зон, дзе такія каэфіцыенты прымяняюцца. Самы высокі ў цэнтры горада — 1,5, самы нізкі ў аддаленых раёнах сталіцы — 0,8. Але для работнікаў найбольш запатрабаваных прафесій да гэтай сумы будзе таксама прымяняцца паніжальны каэфіцыент.

Якія спецыяльнасці лічацца самымі запатрабаванымі і хто будзе гэта вызначаць?

— Адзінага пераліку не будзе, — растлумачыла прадстаўнік Міністэрства жыллёва-камунальнай гаспадаркі. — Кожны раён сам вызначыць, у якіх спецыялістах мае патрэбу больш за ўсё. У адным населеным пункце, умоўна, гэта можа быць нейрахірург, а ў іншым — кіроўца аўтобуса.

Працадаўцы падаюць хадайніцтвы, на аснове якіх мясцовыя выканкамы фарміруюць спісы такіх спецыялістаў.

Указ пашырае не толькі кампетэнцыю мясцовых органаў улады, але і катэгорыі асоб, якія могуць прэтэндаваць на атрыманне арэнднага жылля пры ўзвядзенні шматкватэрных жылых дамоў тыпавых спажывецкіх якасцей.

Важны нюанс

У першую чаргу арэндным фондам будуць забяспечваць тых работнікаў, у якіх няма жылля ні ва ўласнасці, ні ў карыстанні (маецца на ўвазе арэнднае на агульных падставах) па месцы працы і ў дадзеным населеным пункце.

— Гаворка не пра другаснае жыллё, у якога ёсць статус арэнднага, а аб дамах, што ўзводзяцца, — распавяла Герман. — Што тычыцца фінансавання будаўніцтва, то дапускаецца некалькі крыніц: бюджэтныя сродкі, сродкі ад здачы ўсяго арэнднага фонду, іншыя крыніцы, не забароненыя заканадаўствам.

— А калі гэта пенсіянер, які працуе?

— Абмежаванняў у дадзеным выпадку няма, пры выкананні гэтых умоў (адсутнасць ва ўласнасці жылля, хадайніцтва кіраўніка і г. д. — Рэд.) наймальнік мае права падаваць такое прашэнне, а выканаўчыя ўлады разгледзяць, — адказала спецыяліст.

Чым гэта зручна

Перш за ўсё чалавек абаронены ад раптоўнага «з'язджайце праз месяц», як у выпадку з прыватнай арэндай.

— Першы дагавор на арэнднае жыллё заключаецца тэрмінам на пяць гадоў, — кажа Герман. — У далейшым ён можа быць падоўжаны неабмежаваную колькасць разоў. Пры ўмове, што чалавек не парушае правілы карыстання, своечасова аплачвае паслугі ЖКГ, пакрывае выдаткі на электраэнергію, гэта значыць выконвае ўсе ўмовы па дамове.

Акрамя таго, новы дакумент, кажа спецыяліст, уключае лепшае з Указа нумар 112 (страціў сілу). У прыватнасці, магчымасць правесці рамонт у арэндным жыллі за свой кошт і потым не плаціць за арэнду пэўны перыяд — суразмерна выдаткаваным сродкам.

— Безумоўна, ёсць пэўны каштарыс, які зацвярджаецца дзяржаўнай арганізацыяй, у чыім распараджэнні знаходзіцца дадзенае жылое памяшканне, — удакладніла спецыяліст. — Але арандатар можа зрабіць рамонт на свой густ і потым быць вызваленым ад платы за карыстанне арэндным жыллём на пэўны час.

Каментары

Цяпер чытаюць

Вылецела ў невядомым кірунку спікерка КР Анжаліка Мельнікава30

Вылецела ў невядомым кірунку спікерка КР Анжаліка Мельнікава

Усе навіны →
Усе навіны

У міліцыі назвалі памер хабару, які ўзяў намеснік дырэктара Беларускай чыгункі6

Мінчукі размятаюць свежы бярозавік1

Пуцін прапанаваў увесці знешняе кіраванне ва Украіне для правядзення выбараў і паабяцаў дабіць УСУ20

У міліцыі расказалі, як знайшлі забойцу двух чалавек у Рагачоўскім раёне1

305 рублёў за цукарніцу, 456 за заварнік: цэны ў анлайн-краме Свята-Елісавецінскага манастыра шакуюць19

Аперацыя па пошуку салдатаў ЗША, што праваліліся ў балота ў Літве, доўжылася ўсю ноч2

Гэты маленькі звярок можа раскрыць сакрэт барацьбы са старэннем6

«Рыхтавацца да найгоршага»: Макрон заявіў, што ў Парыжы абмяркоўвалі планы падтрымкі Украіны без ЗША2

Беларусы выкупілі пад Мінскам дзевяць участкаў, каб жыць цеснай кампаніяй. Адно месца яшчэ вакантнае18

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Вылецела ў невядомым кірунку спікерка КР Анжаліка Мельнікава30

Вылецела ў невядомым кірунку спікерка КР Анжаліка Мельнікава

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць