Грамадства1010

З афіцыйнай біяграфіі Турчына на сайце Саўміна выдалілі інфармацыю пра невядомыя 5 гадоў яго жыцця ў 90-я

Менш за суткі правісела афіцыйная біяграфія нядаўна прызначанага прэм'ер-міністра Беларусі Аляксандра Турчына на сайце ўрада. Пасля публікацыі яе на сайце Reform.news біяграфію спачатку выдалілі, а затым вярнулі ўсечаны варыянт. Што ж там было такога?

Аляксандр Турчын. Фота: «Наша Ніва»

Пасля назначэння Аляксандра Турчына прэм'ерам Беларусі СМІ апублікавалі яго біяграфію.

Жыццёвы шлях новага кіраўніка ўрада выглядае вертыкальным узлётам з самых нізоў. Аднак уважлівы назіральнік мог заўважыць дзіўны прабел паміж датай заканчэння школы ў 1992 годзе і пачаткам працоўнай дзейнасці ў 1997 годзе.

Аляксандр Турчын нарадзіўся ў Навагрудку 2 ліпеня 1975 года.

Яго маці працавала медыкам, а бацька быў важным чыноўнікам — былы школьны настаўнік Генрых Станіслававіч стаў загадчыкам арганізацыйнага аддзела ў гаркаме партыі, а затым кіраўніком спраў у райвыканкаме.

«Салідарнасць», якая ў свой час займалася біяграфіяй Турчына, піша, што будучы прэм'ер-міністр скончыў сярэднюю школу №4 са срэбным медалём і Навагрудскі дзяржаўны гандлёва-эканамічны тэхнікум. Затым бацька па знаёмстве прыстроіў яго дырэктарам прадуктовай крамы калгасу «Авангард». Аляксандру было тады 22 гады, то-бок гаворка ідзе аб 1997 годзе.

«Прапрацаваў Аляксандр Турчын у краме нядоўга — год-паўтара. Неўзабаве ён уладкаваўся галоўным кантралёрам-рэвізорам упраўлення Міністэрства фінансаў па Навагрудскім раёне, а затым па Гродзенскай вобласці» , — піша «Салідарнасць».

Далей кар'ера будучага прэм'ера праходзіла ўжо навідавоку, і ніякіх сакрэтаў у гэтым перыядзе няма. Але давайце ўсё ж вернемся ў 90-я.

Пасля прызначэння на пасаду кіраўніка ўрада на сайце Саўміна Беларусі з'явілася, нарэшце, адносна поўная афіцыйная біяграфія, заўважылі журналісты Reform.news. 

Аказваецца, у 1992 годзе Саша Турчын паступіў у Магілёўскі машынабудаўнічы інстытут, але праз тры гады яго кінуў. Ніякай інфармацыі аб тым, што ён сканчаў тэхнікум, няма.

Потым два гады ён не рабіў нічога — быў беспрацоўным на ўліку ў Навагрудскім цэнтры занятасці Гродзенскай вобласці. Па невядомай прычыне Турчын таксама не пайшоў у войска.

Яго першым месцам працы была зусім не крама ў калгасе «Авангард», а Навагрудскі райвыканкам, дзе працаваў яго бацька. Там Саша 7 месяцаў лічыўся вартаўніком.

І толькі потым уладкаваўся дырэктарам у краму.

У 2002 годзе ён скончыў Беларускі дзяржаўны эканамічны ўніверсітэт, у 2009 годзе — Акадэмію кіравання пры прэзідэнце Рэспублікі Беларусь.

Толькі зрабіў ён гэта завочна, таму што працягваў працу кантралёрам-рэвізорам у рэгіянальным упраўленні Мінфіна.

Дзіўна, што гэтыя старонкі біяграфіі Аляксандра Генрыхавіча ўсплылі толькі зараз. Ствараецца ўражанне, што ён іх саромеецца. 

Больш за тое, падрабязная біяграфія правісела літаральна некалькі гадзін, і пасля публікацыі на REFORM.news была выдалена.

Сёння прэс-служба ўрада прапанавала новы варыянт —інфармацыя аб вучобе ў магілёўскай ВНУ, беспрацоўным перыядзе і працы вартаўніком адсутнічае.

Цяпер жыццёвы шлях Аляксандра Турчына пачынаецца ў 1997 годзе ў якасці дырэктара магазіна калгаса «Авангард». Што рабіў новы прэм'ер да 22 гадоў — зноў таямніца.

Каментары10

  • Ёсік
    12.03.2025
    Калі галоўны невядома чым займаўся, дык чаму падначаленых не рабіць правільнымі лукашыстамі.
  • ::
    12.03.2025
    Нечем гордиться.
  • Пратэкцыя
    12.03.2025
    Значыць татка прапіхваў. Так і запішам.

Цяпер чытаюць

Што вядома пра дачку і зяця новага прэм'ера Турчына

Што вядома пра дачку і зяця новага прэм'ера Турчына

Усе навіны →
Усе навіны

Маршрутчык гадамі падманваў даверлівых жанчын і выцягнуў з іх амаль 70 тысяч рублёў2

У Мінску асфальт паклалі ўздоўж прыпаркаванага аўтамабіля

У Мінску з’явяцца «марудныя зоны» для самакатаў. Дзе менавіта?

Колькі Ірына Абельская зарабляе на пасадзе кіраўніцы «лечкамісіі»6

Марын Лё Пэн прыгаварылі да чатырох гадоў7

«Насенне ад Бацькі». Дзяўчынка, якой уручылі костачкі кавуна ад Лукашэнкі, аказалася не простай школьніцай, а дачкой мясцовага функцыянера4

Мабільны Анжалікі Мельнікавай з 19 сакавіка знаходзіцца на тэрыторыі Беларусі83

Прызначаны новы кіраўнік Мінскай вобласці4

Юрый Караеў прызначаны кіраўніком Гродзенскай вобласці8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што вядома пра дачку і зяця новага прэм'ера Турчына

Што вядома пра дачку і зяця новага прэм'ера Турчына

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць