Грамадства3535

Беларуска наракае, што сем гадоў не можа знайсці пастаянную працу. А ў эміграцыі стала яшчэ складаней

Вользе Суфрановіч 28 гадоў. У Мінску дзяўчына спрабавала працаваць касіркай, адміністратаркай і нянькай, але затрымлівалася толькі на некалькі месяцаў. У эміграцыі з працай стала яшчэ складаней. Вольга расказала, дзе спрабавала сябе, на што жыве і як асяроддзе ставіцца да яе праблемы. 

Фота: асабісты архіў

«Вар'юе хадзіць на сумоўі, камусьці нешта даказваць»

Дзяўчына скончыла ў 2018-м факультэт філасофіі і сацыяльных навук БДУ, вучылася на спецыяльнасці «сацыяльная камунікацыя». З таго часу яна не можа знайсці для сябе пастаянную працу. Тлумачыць гэта праблемамі з ментальным здароўем — Вольга змагаецца з дэпрэсіяй і трывожнасцю.

«Мяркую, што на дэпрэсію пакутую яшчэ з канца школы, і яна ўплывала на ўсё маё жыццё. Нават не столькі няма жадання агулам працаваць, колькі вар'юе хадзіць на сумоўі, камусьці нешта даказваць», — расказвае яна. 

Фота: асабісты архіў

У Мінску дзяўчына праз паўгода пасля выпуску з універсітэта ўладкавалася касіркай у краме, змагла пратрымацца там пару месяцаў. Потым пайшла адміністратаркай у музычную школу.

«Звальненне няпроста было перажываць, адразу былі думкі, што я нейкая не такая, што ўсё дрэнна. Глядзіш на іншых людзей у сацсетках, яны недзе працуюць, а я як упала ў нейкую яму, у засмучэнне, так адтуль не магла выбрацца. Пасля гэтага я недзе год нідзе не працавала».

Увесь гэты час зарабляў муж Вольгі (яны разам з 2018-га), ён працаваў трэнерам па навучанні персаналу. Грошай на жыццё ім хапала, бо жылі ва ўласнай кватэры, якая дасталася дзяўчыне ад бацькоў. 

«Потым, яшчэ да 2020-га, я трошкі падзарабляла нянькай у знаёмай, два-тры разы на тыдзень, — кажа яна. — Ужо працавала з псіхолагам, прыйшла да таго, што трэба шукаць працу па спецыяльнасці, але здарыўся кавід, было не да пошуку. Муж працягваў працаваць, яго тады яшчэ перавялі на дыстанцыёнку. Грошай нам хапала, усё было акей, я нават хадзіла на заняткі вакалам і фартэпіяна».

За працу ў «Бедронцы» — каля 1000 даляраў

Пасля выбараў-2020 Вольга пайшла валанцёрыць у праваабарончы сектар. Улетку 2021 года дзяўчыне прыйшлося з'ехаць з краіны з-за палітычнага пераследу. Яна паехала ў Кіеў, праз некаторы час да яе перабраўся і муж (ён яшчэ да пераезду знайшоў сабе працу ва Украіне).

«У Кіеве я запісалася на праваабарончы курс, але ён не адбыўся з-за пачатку вайны. Мы пераехалі ў Варшаву.

Муж згубіў працу, а на новым месцы доўга не маглі працаваць, бо не было дакументаў. Але паколькі я была валанцёркай, то атрымала фінансавую падтрымку на гэты перыяд. Таксама, калі муж ехаў у Кіеў да мяне, я папрасіла ў аднаго нашага сябра пазычыць 2 тысячы даляраў, проста на ўсялякі выпадак. Бо я прыехала тады з 700 далярамі на руках, не было падушкі бяспекі. Гэтыя грошы нам спатрэбіліся ў Польшчы, каб зняць кватэру і даць задатак», — расказвае дзяўчына. 

Праз чатыры месяцы жыцця ў Польшчы пара атрымала міжнародную абарону. Муж Вольгі ўладкаваўся ў польскую сетку прадуктовых крам «Бядронка». Ён пратрымаўся там паўтара года. Туды пайшла і Вольга ў пачатку 2023-га, але адпрацавала ўсяго 2 месяцы. 

«Гэта была невыносная праца, — кажа Вольга. — Калі ва Украіне не было асаблівага моўнага бар'ера, то ў Польшчы ён мацнейшы. У мяне прыйшло разуменне, што я не адпавядаю ўвогуле гэтай працы ні па якіх стандартах. Працавала павольней, чым астатнія, мяне ўвесь час падганялі, і наогул у нейкі момант гэта ўсё завяршылася істэрыкай, пасля якой мяне пасадзілі толькі за касу. Хоць у «Бядронцы» няма падзелу на касіраў і іншых працаўнікоў.

Таксама там быў вельмі маленькі перапынак на абед: 15 хвілін за 8-гадзінны працоўны дзень. Заробак крыху вышэйшы за мінімальны па Польшчы — 4 тысячы злотых (каля 1000 даляраў — НН). Калі ўдваіх працаваць, то 2000 даляраў цалкам дастаткова на жыццё».

Фота: асабісты архіў

Пасля звальнення з «Бядронкі» Вользе падвярнулася праца ў праваабарончым сектары. Яна хацела развівацца ў гэтай сферы. 

«Гэтая праца была ўжо нашмат спакайнейшая, з дому, не трэба было нікуды хадзіць. Але і яна доўга не працягнулася, у арганізацыі пачаліся скарачэнні. Адпрацавала там тры месяцы — з сакавіка па канец мая 2023-га.

Увосень трапіла на стажыроўку ў адну з НДА, там стала займацца SMM. Пасля стажыроўкі пакінулі там працаваць яшчэ на два месяцы, а потым зноў не склалася, звольнілі.

Пасля SMM у мяне было яшчэ некалькі розных праектаў у грамадзянскім сектары, і адзін з іх усё яшчэ працягваецца», — расказвае яна. 

«Сама сябе вельмі моцна вінаваціла за тое, што не магу чамусьці пайсці на працу»

Вольга адзначае, што ажывіцца ёй дапамагла тэрапія з псіхолагам, якую яна пачала з вясны 2023-га. Яна стала адчуваць сябе больш упэўненай і перастала баяцца многіх рэчаў, звязаных з эміграцыяй.

Пацікаваліся ў Вольгі, як асяроддзе ставіцца да таго, што яна не працуе, ці сутыкалася дзяўчына з хэйтам.

Яна кажа, што ад бацькоў асуджэння не чула, іншыя, як правіла, таксама не гавораць такога ў твар.

«Неяк быў адзін момант. Мы сядзелі ў кампаніі нашых сяброў, і мне прыляцела ў парыве нейкай спрэчкі, што магла б знайсці працу і дапамагаць мужу. Гэта мяне, вядома, вельмі зачапіла, таму што ніякі чалавек не можа ведаць, з чым ты сутыкаешся, як жывеш. 

Муж да гэтага ставіцца нармальна, бо ён у курсе ўсяго, што са мной адбываецца. Ён гэта неяк прымае. Можа быць, не зусім на сто адсоткаў.

Былі часы, калі было зусім складана з грашыма, а я не працую, і пры гэтым у мяне вельмі кепскі стан. Мне таксама было ад гэтага дрэнна, сама сябе вельмі моцна вінаваціла за тое, што не магу чамусьці пайсці на працу. Заўсёды разумела, што мне трэба нешта зрабіць спачатку са сваім станам, а потым ужо шукаць працу, думаць, чым хачу займацца», — тлумачыць Вольга. 

Цяпер дзяўчына спадзяецца знайсці працу ў грамадскім сектары. 

Каментары35

  • Ноўнэйм
    14.03.2025
    Вольга, вы не адна з такой праблемай (немагчымасць знайсці сталую працу па той ці іншай прычыне). З хранічнай дэпрэсіяй і трывожнасцю - яшчэ цяжэй. Але ж вы змагайцеся, не апускайце рукі! Тым больш, што як я зразумеў, муж у вас годны чалавек і падтрымлівае.
  • Актюрк Эйчар
    14.03.2025
    Основной запрос:нужна работа,на которой можно не работать.Ну удачи,чего там...
  • Satan
    14.03.2025
    Ага, каб ня цяжка і каб моўнага бар’ера ня было)) Ну, а ў бядронцы цяжка кнш, там палякі амаль не працуюць... Ва ўселякім разе ў мяне каля хаты толькі адна полька на касах, астатнія украінцы ці мо і беларусы.

Цяпер чытаюць

Латушка: 25 сакавіка знікла спікерка КР Анжаліка Мельнікава2

Латушка: 25 сакавіка знікла спікерка КР Анжаліка Мельнікава

Усе навіны →
Усе навіны

У міліцыі расказалі, як знайшлі забойцу двух чалавек у Рагачоўскім раёне1

305 рублёў за цукарніцу, 456 за заварнік: цэны ў анлайн-краме Свята-Елісавецінскага манастыра шакуюць18

Аперацыя па пошуку салдатаў ЗША, што праваліліся ў балота ў Літве, доўжылася ўсю ноч2

Гэты маленькі звярок можа раскрыць сакрэт барацьбы са старэннем5

«Рыхтавацца да найгоршага»: Макрон заявіў, што ў Парыжы абмяркоўвалі планы падтрымкі Украіны без ЗША2

Беларусы выкупілі пад Мінскам дзевяць участкаў, каб жыць цеснай кампаніяй. Адно месца яшчэ вакантнае18

У нейрасетку GPT дадалі візуальны генератар. Паглядзіце, што ён можа20

Кот пароды мэйн-кун стаў рэкардсменам Кнігі Гінеса дзякуючы свайму хвасту1

Пуцін гістарычна аргументаваў планы Трампа анексаваць Грэнландыю3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Латушка: 25 сакавіка знікла спікерка КР Анжаліка Мельнікава2

Латушка: 25 сакавіка знікла спікерка КР Анжаліка Мельнікава

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць