Грамадства11

«На пенсіі скажаце дзякуй». Як беларусы ўкладваюцца ў крыпту

Захоўваюць на біржах (асабліва папулярныя Binance і Bybit), не вельмі баяцца санкцый, але трывога наконт замарозкі актываў усё ж такі ёсць.

Па даных штогадовага вялікага рэсерчу-2023 Devby.io, крыпта ёсць у 19% айцішнікаў, яшчэ ў 5% — была. У мікра-рэсерчы пра крыпту прынялі ўдзел 183 чалавекі, у асноўным мужчыны, узровень у ІТ — мідл і вышэй. Толькі 12 удзельнікаў — не з ІТ.

Палова жыве ў Беларусі (46%), палова — за мяжой, у асноўным у Польшчы. У большасці замежных удзельнікаў ёсць як мінімум часовы ДНЖ, на адной толькі візе — толькі 2%.

З пункту гледжання вопыту, крыптаінвестары падзяліліся прыкладна напалову: амаль 40% інвестуюць плюс-мінус год, астатнія — з прыстойным стажам.

Як даўно прадаеце/купляеце крыпту?

Дзе яны аддаюць перавагу захоўваць крыпту? Самы папулярны інструмент — кашалькі на крыптабіржы (амаль 70%).

Якія спосабы захоўвання выкарыстоўваеце?

Амаль 40% карыстаюцца паслугамі найбуйнейшай крыптавалютнай платформы Binance.

На другім месцы ByBit, якая ў лютым 2025 апынулася ў цэнтры скандалу: хакеры скралі 499 000 ETH ($1,4 млрд), іх нібыта цалкам «адмылі» за 10 дзён. У топ-3 таксама ўвайшла крыптабіржа OKX. У лютым гэтага года платформа атрымала поўную ліцэнзію Markets in Crypto-Assets( MiCA), якая дазваляе працаваць на ўсёй тэрыторыі ЕС.

Паслугамі якой крыптабіржы/біржаў выкарыстоўваеце?

Некалькі ўдзельнікаў распавялі, што карыстаюцца паслугамі крыптабіржы з беларускімі каранямі dzengi.com. 18,5% наогул не карыстаюцца крыптабіржамі. 

Уплыў санкцый ЕС

Большасць (амаль 66%) упэўненыя, што абмежаванні ніяк іх не закранулі і не закрануць. Яшчэ 30% не ведаюць. Толькі 5 чалавек лічаць, што іх закранула.

Цікава, што асцярогі наконт замарозкі актываў пры гэтым досыць высокія. Ёсць і мільянеры.

Журналісты папрасілі крыптаэнтузіястаў ацаніць свае актывы на сёння ў даляравым выражэнні. У паловы — да 5К у эквіваленце. У дыяпазон «да 50 тысяч даляраў» уклаліся больш за 80% рэспандэнтаў.

Агульны памер актываў у крыпце ў $ эквіваленце

Але знайшліся і даляравыя мільянеры. Адразу 8 чалавек ацанілі свае крыптаактывы ў 1 + мільён даляраў. Калі ніхто з іх не перабольшвае, то такіх 2%!

Амаль ва ўсіх крыптаактывы ў біткойнах. 6 з 8 «мільянераў» праводзяць здзелкі з крыптай 5-10+гадоў. Трое жывуць у Польшчы, адзін у Беларусі. Астатнія — у ЗША, Аргенціне, ЕС. 

«Купляйце крыпту ананімна»

У інсайд-полі ўдзельнікі анкетавання падзяліліся паказчыкамі даходнасці ўкладанні ў крыптавалюты.

Частка рэспандэнтаў ацанілі даходнасць на ўзроўні 10-50% (некаторыя кажуць пра 230-400%), у той жа час многія прызналіся, што пакуль у стратах: «мінус 10 тысяч даляраў», мінус 30-50% сваіх укладанняў. 

А вось некалькі парадаў з нагоды ўкладанняў у крыпту.

— «Трамп цяпер актыўна маніпулюе рынкам выкарыстоўваючы сваю пасаду прэзідэнта ЗША. Ўкладвацца цяпер у нейкія актывы ўзроўню тир1 (BTC, SOL, ETH, і інш.), тир2 (defi-актывы) і проста холдзіць, вельмі нерацыянальна, бо рынак вельмі валацільны». 

— «Захоўвайце крыпту не на кашальках біржы, лепш выкарыстоўвайце халодныя апаратныя кашалькі — Ledger, Trezor і т.п. менш будзе балець галава пра санкцыі і ўзломы біржаў».

— «Раней трымаў пад $30К у USDT ERC-20, але на фоне «закручвання гаек» у крыптасферы (як, напрыклад, забарона P2P-абменаў) вывеў усе ў «нармальныя грошы» праз Whitebird».

— «Купляйце крыпту ананімна, не паказвайце яе дзяржаве, на пенсіі скажаце дзякуй. Біткойн — адзіны сродак доўгатэрміновага захоўвання крыпты, ніякіх эфіраў і мемкоінаў. Не захоўвайце сваю крыпту на біржах, закінулі, сканвертавалі, вывелі, і так усё жыццё».

Каментары1

  • Адзіныя нармальныя грошы - USD
    12.03.2025
    Самая мудрая фраза, якую падтрымаюць усе беларусы: "вывеў усе ў «нармальныя грошы»".

Цяпер чытаюць

Мабільны Анжалікі Мельнікавай з 19 сакавіка знаходзіцца на тэрыторыі Беларусі52

Мабільны Анжалікі Мельнікавай з 19 сакавіка знаходзіцца на тэрыторыі Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп заявіў, што ён «вельмі раз’юшаны» паводзінамі Пуціна22

У Расіі высокапастаўлены чыноўнік згуляў у хакей і памёр3

Многія робяць тое, што і Трамп. Толькі ціхенька і без экстраваганцыі28

Зваліўся ў брудную лужыну і прасядзеў у полі ўсю ноч у мароз. Як уратавалі 10-гадовага Стаса, які знік у Баранавіцкім раёне1

Генерал Суравікін у кастрычніку 2022 года прапаноўваў ударыць ядзернай зброяй, каб спыніць украінскі наступ6

Прарасійскага актывіста, паплечніка Мірсалімавай асудзілі на 10 сутак за «экстрэмізм»7

«Да акцыі далучыліся толькі маргіналы». Што пісаў у чатах пасля свайго выкрыцця кадэбэшнік, адказны за беларускую эміграцыю4

Дзеці радзей глытаюць іншародныя прадметы: навукоўцы назвалі невідавочную прычыну1

Польская паліцыя пакуль не змагла вызначыць, дзе знаходзіцца Мельнікава14

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Мабільны Анжалікі Мельнікавай з 19 сакавіка знаходзіцца на тэрыторыі Беларусі52

Мабільны Анжалікі Мельнікавай з 19 сакавіка знаходзіцца на тэрыторыі Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць