У песні ёсць такія радкі: «И идёт белорусский народ твёрдым шагом за батькой своим».

Прэм'ера песні «Наш путь» адбылася на канцэрце да Дня канстытуцыі Рэспублікі Беларусь у Мінскім гарадскім палацы культуры.
Праспяваць чарговую хвалебную оду Лукашэнку выйшлі Андрэй Коласаў, Вольга Змуршчык, Руслан Беразоўскі, а таксама дзеці з творчай майстэрні «Хвілінка». Аўтар слоў і музыкі — бабруйскі шансанье Віталь Гардзей.
Пачынаецца кампазіцыя максімальна пафасна:
— Нет священней и ярче огня
Нашей веры, что в сердце живёт.
Нету ближе страны для меня,
Синеокой, где сердце моё.
Суправаджалася ўсё гэты гіганцкімі здымкамі Лукашэнкі на экране.
А далей пачаліся кампліменты.
— Есть хозяин на этой земле.
Сильный лидер на зависть врагам.
Он сказал: «Будет хлеб на столе».
Он сказал: «Я страну не отдам».И идёт белорусский народ
Твёрдым шагом за батькой своим.
И уверенно смотрит вперёд
Зная точно: добро победит.
Для самога Віталя Гардзея гэта не першая ліслівая кампазіцыя, якую той прысвяціў Лукашэнку. Летась праўладная спявачка Ганна Трубяцкая прэзентавала яго песню «Помним», дзе Гардзей нават заклаў вершаваны намёк на 2020 год.
І песня «Надо!», якой Лукашэнку заахвочвалі ісці на выбары, таксама яго аўтарства.

На сваім афіцыйным сайце шансанье піша, што робіць «сапраўдны шансон для сапраўдных людзей». Як шансанье Віталь актыўна выступае ў Расіі, але і на радзіме не забывае зарабляць, таму час ад часу піша беларускамоўныя песні. На тэме вайны Гардзей таксама папіярыўся — выпусціў песню «Возвращайтесь», прысвечаную рускім вайскоўцам.
Раней Віталь прафесійна займаўся боксам і гуляў у КВЗ. А з 2013 года з'яўляецца ганаровым членам міжнароднай арганізацыі лысых мужчын Brutalmen.
Беларускі спявак, які хацеў «замуж за Бузаву», прысвяціў песню Лукашэнку і Пуціну
«Божа, дай здароўя, Бацька дарагі». Спявак Герман Цітоў запісаў песню для Лукашэнкі
«Батька у нас крутой, в мире один такой». Лукашэнку прысвяцілі чарговую крынджовую песню
Вы не паверыце, кім аказаўся «выпадковы» баяніст на вакзале, які спяваў пра Лукашэнку
Каментары