Эканоміка88

Лойка: Калаўр мог спрачацца і адвакатаваць такія рэчы, пра якія ніхто іншы заікнуцца не мог

У аналітычным выпуску ТОКу эканамічная аглядальніца Вольга Лойка расказала, чым быў адметны на пасадзе старшыні Нацбанка Павел Калаўр.

Павел Калаўр. Фота: БелТА

«Гэта адыход чалавека [такога] калібра, якіх ужо не засталося ў беларускай вертыкалі. Гэта чалавек, які мог спрачацца і адвакатаваць такія рэчы, пра якія ніхто іншы заікнуцца не мог», -

разважае эканамічная аглядальніца Вольга Лойка пра адстаўку Паўла Калаўра з пасады старшыні Нацбанка.

Па яе словах, Калаўр меў выдатную каманду моцных спецыялістаў. Пры гэтым у выпадках, калі трэба было адстойваць пытанні манетарнай палітыкі, якія ў пэўнай ступені супярэчаць мэтам і задачам урада, менавіта ён сам гэтым займаўся.

«Таму што задача ўрада — расці любой цаной, а задача Нацбанка — забяспечваць стабільнасць, у першую чаргу інфляцыйную», — заўважае Лойка і нагадвае, што ў хуткім часе пасля свайго прызначэння ў 2014 годзе на пасаду старшыні праўлення Нацбанка, Калаўр здолеў стабілізаваць беларускі рубель.

Лойка згадвае:

«Я памятаю Калаўра ў той момант, калі ўсё пайшло не туды. Гэта калі Беларусь павінна была падпісаць з Міжнародным валютным фондам ліст і надалей праграму рэформаў пачынаць. Усё было ўзгоднена. Гэта, хіба, 2016-ты год быў.

І Лукашэнка ў апошнюю хвіліну адмовіўся падпісваць. Здавалася, што гэта канец рэформаў і нічога не будзе ўвогуле.

І я пыталася тады ў Калаўра: «А план «Б» — што будзем рабіць, калі мы ідзём абсалютна іншым шляхам?» Ён сказаў: «У мяне ёсць толькі план «А», і я буду працаваць па плане «А». Калі трэба працаваць па плане «Б», то гэта буду не я. Ну проста таму, што ёсць рэчы, якія трэба рабіць правільна. А калі вы хочаце іх рабіць няправільна, то я вам для гэтага сапраўды не патрэбны».

Прыгадала эканамічная аглядальніца і супрацьстаянне Калаўра з урадам у 2018 годзе:

«Яны публічна пачалі ціснуць на Нацбанк — «грошы, станок уключай, эканоміцы мала грошай». Я кажу: «Павел Уладзіміравіч, а што будзе, калі ўсё ж вас паламае адміністрацыя, урад, і дадрукаваць трэба будзе?» Ён падняў адну брыво і спытаў: «Нас?» І такім неперадавальным тонам: «Нас не паламаюць».

Глядзіце цалкам:

Каментары8

  • Ха
    18.03.2025
    ..лойка вяліке. Недорозуменне
  • даведка
    18.03.2025
    Лукашенко даже взъесться как следует не мог на заведомо превосходящего его уровнем интеллекта Каллаура, с которым у них к тому же была не такая большая разница в возрасте, а к Головченко, Крутому, Турчину, Снопкову etc он относится как к собственным детям, как к своему старшему Вите, которого лупил в детстве.
  • Адбельвальніца
    18.03.2025
    НН, у вас кароткая памяць. Веры Лойцы няма пасля яе піетэту перад рэжымнымі, а ў прыватнасці, перад "Ксенией Петровной Лебедевой". Яна б з задавальненнем вярнула ўсё ў 2019, калі мела доступ да цела лукашэнкаўскага чынавенства. А зараз з вашай дапамогай яна стварае сабе амплуа вялікай эксперткі.

Цяпер чытаюць

Латушка: 25 сакавіка знікла спікерка КР Анжаліка Мельнікава6

Латушка: 25 сакавіка знікла спікерка КР Анжаліка Мельнікава

Усе навіны →
Усе навіны

Пуцін прапанаваў увесці знешняе кіраванне ва Украіне для правядзення выбараў і паабяцаў дабіць УСУ15

У міліцыі расказалі, як знайшлі забойцу двух чалавек у Рагачоўскім раёне1

305 рублёў за цукарніцу, 456 за заварнік: цэны ў анлайн-краме Свята-Елісавецінскага манастыра шакуюць19

Аперацыя па пошуку салдатаў ЗША, што праваліліся ў балота ў Літве, доўжылася ўсю ноч2

Гэты маленькі звярок можа раскрыць сакрэт барацьбы са старэннем5

«Рыхтавацца да найгоршага»: Макрон заявіў, што ў Парыжы абмяркоўвалі планы падтрымкі Украіны без ЗША2

Беларусы выкупілі пад Мінскам дзевяць участкаў, каб жыць цеснай кампаніяй. Адно месца яшчэ вакантнае18

У нейрасетку GPT дадалі візуальны генератар. Паглядзіце, што ён можа20

Кот пароды мэйн-кун стаў рэкардсменам Кнігі Гінеса дзякуючы свайму хвасту1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Латушка: 25 сакавіка знікла спікерка КР Анжаліка Мельнікава6

Латушка: 25 сакавіка знікла спікерка КР Анжаліка Мельнікава

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць