Эканоміка66

Беларуская падсанкцыйная кампанія закупляе абсталяванне ў ЗША

Пра дамову паміж беларускім «Планарам» і амерыканскім Teksoli, Inc. стала вядома Belpol.

«Планар». Фота: planar.by

Дакумент аб супрацоўніцтве кампаніі падпісалі 5 лістапада 2024 года. Ён прадугледжвае пастаўку камплектаў стандартных паўправадніковых пласцін з нанесенымі латэкснымі сферамі на агульную суму 10 235 даляраў ЗША.

Беларускі «Планар» пры гэтым са снежня 2023 года знаходзіцца ў санкцыйным спісе ЗША. Акрамя ЗША, у 2024 годзе санкцыі супраць беларускай фірмы ўвялі Вялікабрытанія, Аўстралія і Канада.

Дамова паміж «Планарм» і Teksoli. Скрыншот: Belpol

Холдынг «Планар» з'яўляецца часткай інавацыйна-прамысловага кластара «Мікра-, опта – і ЗВЧ-электроніка», створанага ў 2017 годзе ў Беларусі. Кампанія актыўна ўдзельнічае ў сумесным расійска-беларускім цэнтры, які займаецца распрацоўкай і вытворчасцю фоташаблонаў для матрыц чыпаў у галіне электроннай тэхнікі.

Кампанія пастаўляе абсталяванне і шаблоны для расійскіх вытворцаў мікрасхем і беларускага «Інтэграла».

«Больш за 50% прадукцыі «Інтэграла» складаюць мікрасхемы ваеннага прызначэння, вытворчасць якіх значна павялічылася з пачаткам ваенных дзеянняў ва Украіне», — піша Belpol.

Падсанкцыйны «Планар» заўважылі і ў працы на расійскі навукова-даследчага інстытута «Полюс», які ўваходзіць у «Ростех».

Каментары6

  • VPN
    18.03.2025
    Белпол, калі вы гэта чытаеце: з Беларусі цяжка зайсці на ваш сайт. З беларускіх IP, вядома ж, забараняеце. Але і IP многіх VPN таксама ў вас забаронены.
    Ясна, што гэта дапамагае ад сецявых атак. Але падумайце, калі ласка, пра сваіх чытачоў у РБ, дайце магчымасць заходзіць на сайт праз VPN.
  • даведка
    19.03.2025
    Зачем вообще закрывать доступ белорусским ip, если сайт и так заблокирован, а если я могу заходить без VPN, то зачем меня блокировать на том конце провода?
    Читать можно, а накажут за подписки, лайки, репосты в соцсетях/мессенджерах.
  • .
    19.03.2025
    Напрыклад, так: Карнікі часова адкрываюць доступ да забароненага сайта, пасля глядзяць, хто ўнутры краіны ім карыстаецца. Пасля прыходзяць дахаты.
    Такое ўжо магло быць з ЧКБ.

Цяпер чытаюць

Пасля знікнення спікеркі Мельнікавай няма доступу да рахункаў Каардынацыйнай рады23

Пасля знікнення спікеркі Мельнікавай няма доступу да рахункаў Каардынацыйнай рады

Усе навіны →
Усе навіны

«Невінаваты». Вярхоўны суд скасаваў прысуд Алвесу за згвалтаванне3

Эксперт пра знікненне амерыканскіх вайскоўцаў у Літве: Ёсць тры версіі13

За суткі ў Мінску ў ваннах патанулі два чалавекі1

Дзясяткі людзей апынуліся пад заваламі пасля землятрусу ў Паўднёва-Усходняй Азіі

Як выглядае топ-25 беларускіх гарадоў па колькасці насельніцтва. Новыя лічбы2

Віцебскія чыноўнікі пераблыталі колеры на сцягу Расіі ФОТАФАКТ4

Бензін даражэе трэці тыдзень запар

За мінулы год насельніцтва Беларусі скарацілася на 47 тысяч чалавек6

З вайсковай дэлегацыяй Мінабароны ў М'янме на чале з Хрэніным усё ў парадку4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пасля знікнення спікеркі Мельнікавай няма доступу да рахункаў Каардынацыйнай рады23

Пасля знікнення спікеркі Мельнікавай няма доступу да рахункаў Каардынацыйнай рады

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць