У Мінску хуткасць арэндных самакатаў збіраюцца знізіць да 20 км/г, а ў цэнтры — да 7 км/г
Якія змены закрануць карыстальнікаў самакатаў у 2025 годзе, пішуць Мінск-навіны.

— Па выніках аналізу аварыйнасці ў 2024 годзе ў параўнанні з 2023-м у горадзе вырас паказчык аварый з удзелам пешаходаў, што перамяшчаліся на сродках персанальнай мабільнасці (СПМ). Быў зафіксаваны адзін выпадак ДТЗ са смяротным вынікам. З аналагічным выпадкам мы сутыкнуліся і на пачатку гэтага года, — распавёў намеснік начальніка УДАІ ГУУС Мінгарвыканкама Дзмітрый Лівановіч.
Цяпер разглядаецца магчымасць стварэння сацыяльнай рэкламы, скіраванай на прадухіленне падобных сітуацый. Такое прапанаванне прагучала на пасяджэнні Мінскага гарадскога Савета дэпутатаў.
Акрамя таго, сёлета прапануецца знізіць дапушчальную хуткасць перамяшчэння з 25 км/г да 20 км/г. Падзел Мінска на хуткасныя зоны застанецца. Найніжэйшае значэнне хуткасці складзе каля 7 км/г у цэнтральнай частцы горада. З’явяцца і новыя зоны, дзе перамяшчэнне на СПМ будзе забаронена — у парках, скверах, а таксама на тэрыторыі навучальных устаноў.
Каментары
І абмяжуюць іх хуткасць к горадзе.
Для гэтага хтосьці павінен быў памерці...