Трагічна загінуў былы афіцэр мінскага АМАПа. Да 50-годдзя ён не дажыў літаральна тры дні
Прычынай смерці стаў няшчасны выпадак, але што менавіта, невядома.

Сяргей Кісель служыў у трэцяй асобнай Чырванасцяжнай брыгадзе спецназа (у/ч 3214), якая размешчана на праспекце Незалежнасці (Уручча) у сталіцы.
Сваё 50-годдзе Кісель павінен быў адзначыць 18 сакавіка, але не дажыў да яго літаральна тры дні.
Прычына гібелі — няшчасны выпадак, аднак што менавіта адбылося, пакуль не вядома, піша MAYDAY.TEAM
19 сакавіка былога афіцэра пахавалі на радзіме ў вёсцы Казулічы ў Кіраўскім раёне на Магілёўшчыне.
Менавіта ў гэтыя ж дні — 19 сакавіка, але 2008 года — Кіселя звольнілі з міліцыі за парушэнне ўмоў кантракту, высветліла «Наша Ніва».
На інтэрнэт-старонцы асацыяцыі ветэранаў спецназа МУС «Честь» 15 сакавіка быў апублікаваны некралог. Там гаворыцца, што Кісель быў узорным супрацоўнікам.
Каментары