Гастраэнтэролаг назвала тры алеі, якія зніжаюць узровень халестэрыну
Некаторыя алеі варта часцей дадаваць у прыгатаваныя стравы або ўжываць у спалучэнні з іншымі прадуктамі, піша mlyn.by.

Фота: vecteezy.com
Трыма самымі карыснымі гастраэнтеролаг Калімат Багатава назвала льняны, кунжутны і гарбузовы алеі.
«Гэтыя алеі зніжаюць узровень халестэрыну і на працу страўнікава-кішачнага тракту аказваюць такі мяккі супрацьзапаленчы эфект», — патлумачыла Багатава.
Доктар рэкамендавала ўжываць алеі ў спалучэнні з іншымі прадуктамі і дадаваць іх ужо ў гатовыя кашы або супы.
Але пры гэтым гастраэнтэролаг папярэдзіла, што прыём алеяў нашча можа справакаваць жоўцевакаменную хваробу і прыступ вострай жоўцевай колікі.
Каментары