Кіраўнік Магілёўшчыны сабраўся будаваць у сябе ў рэгіёне тое, назвы чаго ён не ведае
21 сакавіка Аляксандр Лукашэнка прыняў са справаздачай кіраўніцтва Магілёўскай вобласці. Падчас сустрэчы абмяркоўвалася перспектыва майнінгу крыптавалюты ў рэгіёне.

Па выніках нарады губернатар Анатоль Ісачанка расказаў супрацоўнікам дзяржСМІ, што ў Магілёўскай вобласці ўсё неабходнае, каб будаваць «дота-цэнтры». На недарэчную агаворку звярнула ўвагу «Люстэрка».
У тэкставай версіі каментара Ісачанкі дзяржаўнае агенцтва БЕЛТА выправіла памылку на «дата-цэнтры», а з відэаверсіі слова «дота-цэнтры» проста выразалі.
Агаворка Ісачанкі магла б застацца незаўважанай, калі б 23 сакавіка ў вячэрнім эфіры дзяржтэлеканал «Першы інфармацыйны» не паказаў поўную версію відэакаментара старшыні Магілёўскага аблвыканкама.
Дата-цэнтры — гэта вузкаспецыялізаваныя аб'екты інфраструктуры, якія забяспечваюць бесперабойную працу майнінг-абсталявання.
Dota — шматкарыстальніцкая камандная камп'ютарная гульня, распрацаваная карпарацыяй Valve.
Каментары