У Мінлясгасе расказалі, чым беларусы неўзабаве заменяць навагоднія елкі
У Беларусі масава ўсыхаюць елкі, што звязана са змяненнем клімату. Гэтая праблема ўсё больш прыкметная, прызнае міністр лясной гаспадаркі Аляксандр Кулік. Пры цяперашнім клімаце елцы робіцца ў нас горача.

Здымак ілюстрацыйны. Фота: freepik.com
Аляксандр Кулік адзначыў, што з усыханнем сасны ў краіне спраўляюцца, а вось з усыханнем елкі сітуацыя робіцца толькі ўсё больш складанай. Яна робіцца ўсё больш паўночнай пародай.
Таму ў якасці сімвалічнага навагодняга дрэва елку неўзабаве давядзецца на штосьці мяняць. І міністр нават назваў альтэрнатывы:
«Ёсць сасна, яна больш пышная і стаіць даўжэй», — адзначыў ён.
Акрамя таго, беларускія лесаводы ствараюць плантацыі лістоўніцы, таксама сярод перспектыўных парод бук.
Каментары