На вуліцы Розы Люксембург два аўтамабілі праваліліся ў вялікую яму. Аказваецца, яна ўтварылася падчас рамонту дарогі, піша Onliner.by

Фота: Onliner.by
Аўтар здымка патлумачыў сітуацыю так: «Забудоўшчык рамантуе дарогу. Вынік — на фота ніжэй. Праваліліся дзве машыны. Учора стаялі два белыя блокі (агароджвалі яму), але, верагодна, вецер зрабіў сваю справу».
«Канкрэтна гэты ўчастак вуліцы пачалі рамантаваць на пазаўчорашніх выходных», — дадаў ён.
Каментары