Пад Гомелем 85-гадовы кіроўца не прапусціў грузавік і загінуў на месцы
Аварыя са смяротным вынікам здарылася 22 сакавіка на 77-м кіламетры аўтадарогі М-10 «Мяжа Расійскай Федэрацыі — Гомель — Кобрын», паведамляе УУС Гомельскага аблвыканкама.

Паводле папярэдняй інфармацыі, 85-гадовы кіроўца аўтамабіля «Жыгулі» пры перастраенні з крайняй левай паласы ў правую не даў перавагі аўтамабілю «ГАЗ» пад кіраваннем 63-гадовага мужчыны.
У выніку ДТЗ аўтамабілі з'ехалі ў кювет. Кіроўца «Жыгулёў» загінуў на месцы.
Каментары