Z-рэпер прыехаў у Суджу, каб размаляваць будынкі антыўкраінскімі надпісамі. Гэта абурыла мясцовых жыхароў і нават губернатара
У тэлеграм-канале WarGonzo 22 сакавіка з'явіўся рэпартаж аб паездцы актывіста Акіма Апачава ў Суджу. У роліку той пакідае на сценах разбуранага горада абразлівыя антыўкраінскія надпісы.

Акім Апачаў. Скрыншот з відэа

Выхадка Апачава, які некалі прыязджаў у Мінск і ўдзельнічаў у праграмах Рыгора Азаронка, абурыла мясцовых жыхароў, якім забаронены ўезд у родны горад. Яны абвінавацілі актывіста ў вандалізме. Апачаў прыйшоў у каментары і пачаў абражаць усіх, хто яго крытыкуе.

На скаргі жыхароў адрэагаваў кіраўнік Курскай вобласці Аляксандр Хінштэйн. Ён паабяцаў звярнуцца ў паліцыю і заявіў, што Апачаў парушыў як мінімум тры адміністрацыйныя артыкулы — аб уездзе ў горад, аб выкарыстанні ненарматыўнай лексікі і аб вандалізме.
Каментары