«Выйшлі з метро і выстраілася чарга». У «Мінаблпасажыртрансе» пракаментавалі сітуацыю з чэргамі на маршруткі
На выхадных каля станцыі метро «Уручча» ў Мінску ўтварылася чарга з дзясяткаў пасажыраў, якія хацелі паехаць у Барысаў і Жодзіна. «Мінаблпасажыртранс» пракаментаваў гэтую сітуацыю, сцвярджаючы, што ніякага працяглага перыяду чакання для пасажыраў, каб сесці ў маршрутку, маўляў, няма.

Як сцвярджаюць у «Мінаблпасажыртрансе», аўтобусы і маршруткі з таго прыпынку адпраўляюцца кожныя 5 хвілін. Чарга ж выстраілася для таго, каб зайсці ў аўтобус, бо на гэта ідзе час.
«Паток людзей выйшаў з метро і выстраілася чарга. Мы пастаянна маніторым сітуацыю з пасажырапатокам на гэтых напрамках. У выхадныя дні на гэты маршрут выходзіць дадатковы транспарт», — сцвярджае намеснік дырэктара «Мінаблпасажыртранса» Сяргей Яцыновіч. —
Што тычыцца відэа, то быў выхадны дзень — ехала шмат студэнтаў дадому. Аўтобусы і маршруткі пад'язджалі адзін за адным. Затрымка была толькі, калі людзі заходзілі і разлічваліся за праезд. Але як толькі транспарт адпраўляўся — пад'язджаў наступны».
Выстраіць чаргу з аўтобусаў і маршрутак непасрэдна на прыпынку, паводле слоў Сяргея Яцыновіча, не дазваляе месца. Акрамя таго, там прыпаркаваныя прыватныя машыны.
«Колькі можна тлумачыць, што гэта не гарадскі рух. Для прыкладу, на гарадскім прыпынку ў тым жа Мінску ў пасляпрацоўны час стаіць натоўп людзей — аўтобус пад'ехаў, усе зайшлі і паехалі. Чаму ніхто відэа не здымае? — дзівіцца прадстаўнік «Мінаблпасажыртранса».
Каментары
А что так боятся что кто-то снимает?