Свет1414

Хакеры здабылі ДНК Пуціна — у яго ёсць сёе-тое супольнае з Гітлерам

Уладзімір Пуцін «трымае ў сакрэце свой генетычны код, нават прымушае ахову збіраць свае экскрэменты, але ўсё гэта было дарэмна», піша BILD. 

Уладзімір Пуцін. Фота: Getty Images

Хакеры ўзламалі кампутар Міхаіла Пуціна — стрыечнага пляменніка расійскага прэзідэнта. На кампутары аказаўся аналіз ДНК, зроблены кампаніяй Genotek у 2023 годзе. Улічваючы ступень сваяцтва, генетычнае падабенства пляменніка з дзядзькам складае 6,5% (бабуля і дзядуля Уладзіміра Пуціна — прабабуля і прадзед Міхаіла Пуціна).

Такім чынам, хакеры здабылі частку генетычнага кода крамлёўскага шэфа.

Аналіз ДНК паказаў, што Міхаіл Пуцін належыць да рэдкай у Расеі гаплагрупы E-V13 па бацькоўскай лініі (гэта значыць, што да яе належыць і Уладзімір Пуцін). Гэтая генетычная лінія бярэ свой пачатак у сучасным Косаве, дзе 30% людзей маюць гэтую гаплагрупу; у Расіі — менш за 5%.

У 2010 годзе брытанская Daily Mail паведаміла, што Адольф Гітлер таксама быў носьбітам рэдкай гаплагрупы E-V13 (таксама вядомай як E1b1b). «Можа быць, менавіта таму Пуцін так хавае сваё паходжанне?» — жартуе аглядальнік выдання Юльян Ропке.

Акрамя таго, Genotek праверыла геном Міхаіла Пуціна на наяўнасць рызык і захворванняў і сякія-такія выявіла.

У іх ліку — павышаная рызыка раку прастаты.

Каментары14

  • .
    24.03.2025
    Прыхільнікі славянскага братэрства проста павінны зараз выпісаць гэтага албанца з ліку рускіх.
  • Отец Засандалий
    24.03.2025
    Общая бабушка из Бердичева?
  • Муртазаев
    24.03.2025
    Чушь собачья.

Цяпер чытаюць

У шасці гарадах Беларусі пачалася эпідэмія рэспіраторных інфекцый. А якая сітуацыя ў цэлым?2

У шасці гарадах Беларусі пачалася эпідэмія рэспіраторных інфекцый. А якая сітуацыя ў цэлым?

Усе навіны →
Усе навіны

Мікрапластык спрыяе распаўсюджванню супербактэрый, устойлівых да антыбіётыкаў

Сёння — Дзень Волі. 107 гадоў таму беларусы ўпершыню абвясцілі незалежнасць2

Блогер паказаў, як пераварыў самы гнілы «Фальксваген Гольф» у Беларусі3

Перамовы Расіі і ЗША ў Эр-Рыядзе завяршыліся, пра вынікі паведамяць заўтра2

У Мінску за апошнія суткі выпалі дзве траціны месячнай нормы ападкаў2

Разам з прапагандыстам Федарчаком загінулі яшчэ два прадстаўнікі расійскіх СМІ11

Блогер Vadimati распісаўся анлайн са сваім партнёрам, з якім разам ужо больш за 10 гадоў14

Расія на перамовах у Саудаўскай Аравіі патрабуе ўсю тэрыторыю чатырох украінскіх абласцей21

У «Мінск-Свеце» вырашылі пытанне з аплатай за шыльды на дамах

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У шасці гарадах Беларусі пачалася эпідэмія рэспіраторных інфекцый. А якая сітуацыя ў цэлым?2

У шасці гарадах Беларусі пачалася эпідэмія рэспіраторных інфекцый. А якая сітуацыя ў цэлым?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць